15 апреля 2021 г. Едва отъедешь от Ошмян по Старо-Виленскому тракту к Минску, как через десяток километров окажешься в старинном поселении Жупраны. Расположилось оно среди живописного лесного пейзажа в долине реки Ошмянки и известно с 1407 года, когда великий князь Витовт даровал тогдашнее местечко Жупраны виленскому воеводе Войцеху Монвиду. Затем оно на триста лет попало к Радзивиллам, а в конце ХVIII столетия стало центром Жупранского графства. Ныне это агрогородок.
«В Жупранах… солдаты жгли целые дома, чтобы согреться на несколько минут. Зарево этого пожара привлекало несчастных, которых суровый холод и страдания довели до безумия; они сбегались в бешенстве и со скрежетом зубов, с адским хохотом бросались в эти костры, в которых и погибали в ужасных мучениях… Такова была эта армия, вышедшая из самой цивилизованной нации Европы, — армия, некогда такая блистательная, победоносная, имя которой еще царило в стольких завоеванных столицах! Ее самые сильные воины, гордо прошедшие по стольким победным полям, потеряли свой благородный облик: покрытые лохмотьями, с голыми, израненными ногами, опираясь на сосновые палки, они едва тащились, а всю силу, которую они когда-то употребляли для побед, теперь использовали для бегства!»
Эти жгуче-обличительные свидетельства о военной кампании 1812 года взяты из знаменитой книги «История Наполеона и его Великой армии в 1812 году». Написал ее генерал-адъютант Наполеона и, по совместительству, военный писатель граф Филипп-Поль де Сегюр. Его мемуары вышли в 1824 году, три года спустя после смерти Наполеона на острове Святой Елены, снискав автору литературную славу и сделав его впоследствии пожизненным (на 43 года!) членом Французской академии, а стало быть, согласно девизу академии, — «бессмертным».
Жупраны долго еще приходили в себя после этого огненного смерча… Между прочим, и до сей поры среди местных жителей живет предание, будто именно под Жупранами Наполеон, проезжавший через местечко за пару дней до пожара, спрятал свой знаменитый «клад» — трофеи из сожженной Москвы. Вот как эпически живописует эти трофеи всё тот же де Сегюр: «Здесь, на бесконечном расстоянии (по выходе из Москвы. — А.В.), в три или четыре линии, все смешалось: кареты, фуры, богатые экипажи и всевозможные повозки, трофеи в виде русских, турецких и персидских знамен и гигантский крест с колокольни Ивана Великого… Можно было подумать, что видишь перед собой какой-то караван, бродячее племя или, скорее, старинную армию, возвращавшуюся после большого набега с пленниками и добычей».
Во главе колоссального обоза, ставшего в конце концов докучливой обузой для Наполеона, и шествовал французский император, но, потеряв всякое терпение, бросил «Великую армию» на попечение маршала Мюрата 4 декабря 1812 года в Сморгони, а сам в крытой карете бежал от преследовавших его по пятам российских войск через Жупраны — в Париж…
Позже явился на свет миф о «кладе Наполеона» — и, само собой разумеется, начались его поиски. Заметим, однако, это бегство французского императора с годами и столетиями обросло таким количеством предполагаемых маршрутов, что сегодня уже крайне трудно, если вообще возможно, сказать, каким же все-таки путем Наполеон предпочел добираться до Вильни — Ковны на завершающем этапе своего похода в Россию. Равным образом злополучный «клад Наполеона» ищут по его запутанным следам второе столетие подряд то тут, то там. Пока, правда, безрезультатно. А вдруг «клад» тут, в Жупранах?! Впрочем, сокровища здесь действительно есть, но — совсем другого свойства…
На небольшой площади в центре Жупран в 1958 году установлен памятник Франтишеку Богушевичу работы скульптора Заира Азгура. Бронзовый бюст Мацея Бурачка — этим популярным псевдонимом пользовался поэт — поднят на двухметровый постамент из красного гранита. Черты лица переданы с портретным сходством. Сюртук с высокой застежкой и накинутый на плечи плащ дополняют характеристику образа. Легенда утверждает, что во время восстания 1863 года именно тут, на площади перед костелом, 23-летний Богушевич выступал перед земляками с пламенными речами…
Заинтересованный прошлым Жупран, он пытался выяснить, откуда происходит имя местечка, и не без оснований полагал, что, возможно, зубры, обитавшие некогда в здешних лесах, дали название Зубранской-Жупранской пуще. Жупраны и сегодня — стоит только взглянуть окрест — в плотном кольце лесов, а вот зубров уже ко временам Богушевича, увы, тут не было…
В 1900 году поэта отпевали в стенах Петро-Павловского костела, который величаво поднимается над бывшим местечком. Огненно-красный храм, наделенный выразительным готическим силуэтом, заложен в 1852 году графом Адамом фон Гуттен-Чапским. И хотя строительство костела растянулось почти на четверть века, вышел он на славу! Сочетание кирпича и бутового камня доведено в кладке стен до совершенства тонкого мозаичного панно. Все детали композиции тщательно выверены.
Шесть мощных столбов делят интерьер на три нефа. Своды украшены готическими нервюрами, полихромной росписью, кессонами с лепными розетками. В 1901 году внутри святыни была укреплена со вкусом сделанная виленским скульптором Яном Арасимовичем мемориальная доска в честь Франтишка Богушевича, и воспринимается она как… икона. Этот памятник ему поставили «приятели» (так сказано на доске) — и тем самым, вольно или невольно, «канонизировали» народного заступника и глашатая национального Возрождения в стенах храма. Прах песняра покоится рядом с костелом, на кладбище. На семейной могиле Богушевичей стела с его барельефным изображением.
А почти рядом с Жупранами, при столь богатом на исторические воспоминания Виленском тракте, располагаются Кушляны. Житейские пути-дороги не раз приводили сюда Франтишка и в молодые, и в зрелые годы. Да и остаток жизни он провел здесь, общаясь с крестьянами и природой, размышляя о грядущем. Время сберегло для нас этот чарующий уголок простодушных сельских пейзажей — тихий приют трудов и вдохновения.
Богушевичи приобрели Кушляны в 1749 году и пользовались усадьбой почти два века. К 150-летию со дня рождения классика, в 1990 году, в Кушлянах была воссоздана писательская усадьба. Музей-усадьба дает возможность и сегодня представить себе, как выглядело в прошлом «шляхетское гнездо». Тут экспонируются письменный стол, стулья, рукописи, родовые медальоны семьи Богушевичей… В уцелевшей хозяйственной постройке размещается выставка орудий труда и предметов крестьянского быта конца ХІХ — начала ХХ века.
Порадуют глаз в Кушлянах и каплица, срубленная, если верить семейной саге, руками Франтишека и его отца, и густая зелень старого парка с вековыми деревьями и плодовыми посадками, с прямыми аллеями и глухими тропками… Бродя по живописным окрестностям усадьбы, где каждый уголок — драгоценная частица биографии поэта, можно на одной из лужаек за Лысой горой (на ней, по легенде, когда-то существовало языческое капище) повстречать — о чудо! — и самого Мацея Бурачка. Он любил тут бывать в одиночестве. Присаживался на камень, что недвижно лежит доныне, поверял свои думы бумаге...
Когда поэта не стало, сюда пришли мастера-каменотесы, близкие, друзья — и появилась на камне надпись на латинке: «Памяти Мацея Бурачка. 1900 г.». С той поры стал этот крепыш-валун памятником. Идут и идут люди к Мацею Бурачку…
Как образно заметил философ Валентин Акудович, «Бог стварыў Сусвет, Багушэвіч прыдумаў Беларусь… як літаратурнага героя».
|
15 февраля 2019 г. Уладзімір Ілліч Содаль — беларускі літаратуразнавец, краязнавец. У 1967 — 2000 гадах працаваў на Беларускім тэлебачанні. Даследчык беларускай літаратуры і культуры ХIХ — XX стагоддзяў: жыццёвага і творчага шляху В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., Зоські Верас і інш. Аўтар шматлікіх кніг і артыкулаў, складальнік альбомаў, укладальнік зборнікаў твораў...
Так прадстаўляюць Уладзіміра Содаля энцыклапедычныя крыніцы і літаратурныя даведнікі. Убачыць на ўласныя вочы мясціны Багушэвіча, пачуць пра карані яго творчасці запрашаем падчас экскурсіі “Астравецкая кругасветка” па маршруце Кушляны — Солы — Астравец — Варняны — Міхалішкі — Гервяты https://viapol.by/assembly/1.6.htm
Лёс звёў мяне з гэтым самаахвярным чалавекам сорак год таму, калі ў Мінскім бюро падарожжаў і экскурсій, дзе на той час я працаваў, пачалі ствараць першыя літаратурныя маршруты па Беларусі і па-за яе межамі. Пушкінскія Горы, Ясная Паляна Льва Талстога, Спаскае-Лутавінава Івана Тургенева, Карабіха Мікалая Някрасава... Экскурсаводы, дзякуючы сваёй рухавай прафесіі, ўжо пабачылі на ўласныя вочы гэтыя і іншыя знакамітыя мясціны, і добра памятаю, як мы зайздросцілі сваім расійскім калегам. Расказваць пра слыннага літаратара ў ягонай сядзібе, там, дзе выспявала постаць творцы, дзе фарміраваўся ягоны светапогляд, дзе нараджаліся творы, што сталі класікай сусветнай літаратуры, — ці ж гэта не кранае душу да самага ейнага донца?! Якую незвычайную ці, лепш сказаць, надзвычайную ўладу атрымлівае над сваімі слухачамі экскурсавод, калі ён распавядае менавіта «там, дзе…»!
От адным разам сталася так, што ў вандроўку па літаратурных мясцінах Беларусі я трапіў з супрацоўнікамі літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання, сярод якіх быў і Уладзімір Содаль. Ехалі мы ў госці да Мацея Бурачка — у Багушэвічавы Кушляны, у той чароўны куточак, дзе прайшло маленства, юнацтва і апошнія гады жыцця «Прарока беларускага Адраджэння». І на сёння гэта, бадай, адзіная на Беларусі цудам ацалелая, далікатна ператвораная ў мемарыяльны музей пісьменніцкая сядзіба, якая амаль напоўніцу захавала сваё першапачатковае аблічча.
Палеткі, пералескі, сажалка, драўляны сядзібны дом, капліца, мураваная абора... Вось нарэшце развіталіся мы са сваім аўтобусам — і адчулі пад сабой кушлянскую зямліцу. Водар лугавых кветак, стракатыя фарбы спелай восені, птушыная гамана і... хударлявы, жвавы чалавек сталага веку, што не ішоў, не, — бег насустрач гасцям з усмешкай на твары. Гэта быў Міхал Ляпеха! Яго як гаспадара Багушэвічавай хаты (на тую пару — вясковай бібліятэкі) адрэкамендаваў нам Уладзімір Содаль. Па ўсім было відаць, што знаюцца яны няблага, нягледзячы на розніцу ва ўзросце. Міне добры час — і Уладзімір Ілліч скажа пра тутэйшага ахоўніка Кушлянскага кута, ужо нябожчыка: «У 1951 годзе ў Багушевічавай хаце пасяліўся ўлюбёны ў паэтава слова Міхал Сымонавіч Ляпеха, якому і народны жарт быў падуладны, які і сам здатны быў экспромтам радок зарыфмаваць, які пра самога сябе казаў: «Ляпеха — жыве дзеля смеха». Ці то: «Ой, будзе ўсім гора, што Ляпеха памрэ скора».
Гэтыя радкі я цытую з кнігі Ул. Содаля «Умей слухаць» (2003), што прыхавала пад сваёй вокладкай сапраўдныя дыяменты народнай творчасці: жартоўкі, анекдоткі, аповеды, досціпы... Іх старанна збіралі, запісвалі ў кушлянскім наваколлі вельмі падобныя адзін да аднаго душой і сэрцам рупліўцы: Міхал і Уладзімір. Разгорнеш гэтую невялічкую, але вартую шчырай удзячнасці кнігу — і імгненна адчуеш натуральную, нібы пах паветра ці смак вады, прыгажосць матчынай мовы, яе багацце, дасціпнасць, якую набывае яна ў вуснах народа. І зразумееш, што за карані жывілі сваімі сокамі моцнае дрэва таленту Францішка Багушэвіча...
«Святы той куточак фальварак Свіраны» — так называецца іншая кніжка багушэвічазнаўцы, якая распавядае пра тую адметную мясціну, адкуль прыйшоў у свет божы Франусь Багушэвіч і дзе, як той казаў, «яго пуп закапаны». Там, у Свіранах, ён падрастаў да шасці гадоў. Там беларусы Віленшчыны стварылі народны паэтаў мемарыял! Бо калі ў пачатку 1990-х гадоў Свіраны апынуліся за беларуска-літоўскай дзяржаўнай мяжой, віленчукі «учапіліся за іх, як за нацыянальны сцяг, узялі пад сваю апеку», — сведчыць Ул. Содаль у «Слоўку на прадмоўку» да сваёй кнігі, на старонках якой — безліч найцікавейшых фактаў!
Каб падсумаваць усё напісанае Ул. Содалем аб Ф. Багушэвічу, дык будзе ні больш ні менш манаграфія, захапляльны жыццяпіс Асобы, чыя веліч павольна-паступова раскрываецца ў часе і ў культурна-гістарычнай прасторы, ды пакуль што не асэнсаваная, не спасцігнутая намі як мае быць. У Содаля ж хапала ахвоты, часу, сродкаў займацца Багушэвічам дзесяцігоддзямі... Ён нястомна адшукваў, занатоўваў, а потым з радасцю прапановаў як шырокаму колу чытачоў, так і літаратуразнаўцам тое, што сталася вынікам плённае працы аўтара, нават калі гэты вынік — зусім маленькае, але важкае ўдакладненне ў біяграфіі ягонага героя.
Мімаходзь ўпамянуў я тут аб сродках... Справа ў тым, што шмат год запар Содаль выдаваў свае кнігі невялікімі, калі не сказаць — мізэрнымі, накладамі (па 300 асобнікаў!) на ўласныя грошы, адкладзеныя ад маленькай пенсіі колішняга працаўніка «культурнага фронту». Вядома, прыбыткам ад такого «літаратурнага бізнесу» была дзірка ад абаранка, балазе звесці б канцы з канцамі, разлічыцца з выдавецтвам. Але ж руплівец — ён таму і ёсць рупліўцам, што, паводле біблейнага выразу, «не ад свету гэтага».
Ужо і здароўе даўно не тое, і прывід чарговага непажаданага юбілею паўстае перад вачыма... Але ж трэба збірацца ў вандроўкі — таксама ўласным коштам, — то-бок хадзіць па хатах, распытваць старэнькіх бабуль ды дзядуляў, занатоўваць, апрацаўваць, корпацца ў бібліятэках, па архівах, весці перапіску са сваякамі, родзічамі «бессмяротных», з афіцыйнымі ўстановамі... Дык хто ён, гэты апантаны чалавек? А так сабе — прыватная асоба. Якая немаведама чаму не можа сядзець, склаўшы рукі ды абыякава пазяхаючы на ўсе бакі. Усё нешта гэтай няўрымслівай асобе патрэбна, што другім наогул непатрэбна і нават — дзіўна. Словам, дзівак-чалавек!
Між іншым, гэтак жа, з нейкім непаразуменнем, а то і з’едліва, глядзелі ў пазамінулым стагоддзі і на Францішка Багушэвіча шмат хто з ягоных сучаснікаў — «osób szanowanych i godnych» ды ўвогуле «людей приличных». Навошта гэтаму шляхціцу, віленскаму адвакату нейкая штучная беларуская мова, думалася ім, калі ёсць «język polski bardzo doskonały» або, прынамсі, «великий и могучий русский язык»? Што гэта за дурнота такая — займацца рыфмаплёцтвам на сялянскай гаворцы?! Дзе і калі гэта было чутно, каб сяляне вершы складалі ды дэкламавалі? А хто будзе каровы пасвіць? Аха-ха-ха!.. Дзіва што, панове!
Дарэчы, тое ж самае, але яшчэ больш «выразна», не звяртаючы ўвагі на ўмоўнасці, казалі і пра папярэдніка Багушэвіча — зноў жа героя Ул. Содаля — Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які атабарыўся ў Люцінцы ў тым самым 1840 годзе, калі нарадзіўся ў Свіранах будучы Прарок і калі ў царскай Расіі было забаронена беларускае друкаванае слова. А ён, люцінскі гаспадар, з тягам часу пачаў у сваім «улюбёным дамку» у Люцінцы ды ў Мінску публічна ладзіць тэатральныя імпрэзы па-беларуску. Смех дый годзе! Аднак зусім не смехам, а арыштам, шматгадовым паліцэйскім наглядам ды вялізным грашовым штрафам скончыліся для яго тыя гулі...
Тым не менш Яе Вялікасць Гісторыя палічыла, што і Дунін-Марцінкевіч, і Багушэвіч павінны быць поплеч з нашчадкамі. Тым жа, хто рагатаў з гэтых абодвух ці ўтаропліваў на іх свае пагрозлівыя вочы, Яна вынесла іншы прысуд: каб засталіся яны навекі нікому не вядомымі і нікім не запатрабаванымі. Апошнія, згодна з прысудам, адышлі ціха-мірна ў нябыт, і калі вернуцца адтуль, то, відаць, не раней як з надыходам Суднага дня...
Таму, шаноўнае спадарства, здаецца, карысна будзе на развітанне прыпомніць — усёй грамадой — простую і старую нібы Кітай думку: свет трымаецца Рупліўцамі! Уладзімір Содаль — адзін з іх. І таксама з вялікай літары!
|