RU
Главная / Новости
1  2  3  4  5  6  7
Новости
1 августа 2022 г.
33 зборныя экскурсіі на гэтым тыдні ў графіку Віаполя https://viapol.by/belarus.htm . Прыгожая лічба, прыгожыя экскурсіі, прыгожыя мясціны.
--- У графіку экскурсій маса маленькіх паселішчаў з вялікай гісторыяй: Ліпнішкі, Тракелі, Геранёны, Беняконі, Бальценікі, Гайцюнішкі, Вялікі Двор, Гарадзея, Вялікая Ліпа, Сноў, Дарава, Ляхавічы, Грушаўка, Флар'янава, Міеры, Мір, Рось, Краснасельскі, Гнезна, Камянец, Падароск, Свяцк, Краснасельскі, Сапоцкін, Завоссе, Бярозаўка, Дворац, Вялікая Сваротва, Залессе, Солы, Гервяты, Жыровічы, Сынкавічы, Мікашэвічы, Ляскавічы, Косава…
--- І не вельмі маленькіх: Іўе, Дзятлава, Ваўкавыск, Смаргонь, Нясвіж, Кобрын, Ружаны чытаць цалкам...
25 июля 2022 г.
30 экскурсій на гэтым тыдні ў графіку Віаполя https://viapol.by/belarus.htm
Ёсць прэм’еры у раскладзе:
*** Кожны аўторак — Гродна з Аўгустоўскім каналам на 1 дзень
*** Кожны чацвер — “Беларуская мазаіка”
*** Кожны чацвер — “Неманская нітка” і “Старонкі каменнага летапісу” (а не праз чацвер, як раней)
*** Кожны чацвер-пятніцу — 2-дзенны Брэст ці Гродна
Так што цяпер, маючы вольны дзянёк на тыдні, яго можна цікава правесці. А выхадныя дні прысвяціць каханым людзям і любімым справам. Ды і таўханіны менш у буднія дні ў музеях...
Галоўнае: усе уключана — уваходныя квіткі ва ўсе музеі, чытаць цалкам...
18 июля 2022 г.
На гэтым тыдні ў нас 32 зборныя экскурсіі па Беларусі. Падрабязныя праграмы кожнай экскурсіі, кошты, шмат фота глядзіце, калі ласка, на сайце https://viapol.by/belarus.htm.
Мы гаворым — асаблівы тыдзень. Таму што на гэтым тыдні мы робім прэзентацыю і аўтограф-сесію кнігі Анатоля Варавы "Эцюды аб Беларусі". Кніга выдадзена на сродкі Віаполя — гэта нашая невялікая плата за гонар працаваць разам з гэтым цудоўным чалавекам, прафесіяналам, даследчыкам. Анатоль Варавва — аўтар большасці экскурсій па Беларусі; на яго тэкстах будуюць свае экскурсіі многія маладыя і не вельмі экскурсаводы. чытаць цалкам...
11 июля 2022 г.
На гэтым тыдні ў нас 28 зборных экскурсій па Беларусі. Падрабязныя праграмы кожнай экскурсіі, кошты, шмат фота глядзіце, калі ласка, на сайце https://viapol.by/belarus.htm
Куды паедзем:
✔️ На ўсход — Бенефіс “Усходні экспрэс” нашага знакамітага экскурсавода Жэні Дуко
✔️ На азеры — Браслаўскія, Свіцязь, Літоўку
✔️ На завод керамікі — у Радашковічы
✔️ На вырабніцтва сыроў — каля Валожына
✔️ У цэнтр Еўропы — ў аграсядзібу “Цэнтр Еўропы”
✔️ Да Міцкевіча — у Навагрудак, Завоссе чытаць цалкам...
20 июня 2022 г.
Дачакаліся… на гэтым тыдні самы доўгі дзень і самая кароткая ноч у годзе. А у нас — самы вялікі набор экскурсій. Пералічваць тут нават не будзем — вялікі спіс з 30-ці экскурсій глядзіце на сайце, калі ласка https://viapol.by/belarus.htm
Што будзе новага:
- “Усходні экспрэс” — Бенефіс Знаўцы з Яўгеніяй Дуко у нядзелю (і гэта прэм’ера!)
- Першы раз ў гэтым годзе 2-дзенная экскурсія ў Гомель
- “Скарбы Палесся” — першы раз дадалі ў экскурсію БОНФЕСТА — наведванне з дэгустацыямі Тураўскага малочнага камбіната.
І многа іншых экскурсій https://viapol.by/belarus.htm чытаць цалкам...
13 июня 2022 г.
Самае цікавае будзе ў суботу і нядзелю. Але па чарзе — наш тыдзень экскурсійны будзе насычаны і цікавы https://viapol.by/belarus.htm. Наведаем:
6 ахоўных прыродных аб'ектаў — Бярэзінскі запаведнік, Белавежская пушча, балота Ельня, Прыпяцкі нацпарк, Налібоцкая пушча і Нарачанскі нацпарк
6 азёраў — Нарач, Браславы, Літоўка, Свіцязь, Івесь
6 замкаў — Мір, Нясвіж, Гродна, Навогрудак, Любча
5 этнакомплексы — у Суле, Дудутках, Ляскавічах і Наносах
5 царквы з цудоўнай архітэктурай — у Сынкавічах, Мураванцы, Навагрудку, Полацку
5 касцелы з цудоўнай архітэктурай — ва Ўселюбе, Гервятах, Слабодцы, Слоніме
5 дэгустацыі — у сыраварні ГрандМілк, рамесляны хлеб чытаць цалкам...
6 июня 2022 г.
Самы час для экскурсій па Беларусі! Калі у Вас ёсць свабодная хвілінка на гэтым тыдні, то у нас для Вас ёсць прапанова — 30 зборных экскурсій https://viapol.by/belarus.htm. Пра іх ніжэй, але спачатку звяртаем увагу, што будзе:
* Шклозавод "Неман" — з наведваннем і падарункам
* Слімакі — з аглядам і дэгустацыяй
* Керамічная вытворчасць — з аглядам працэсу і самастойна зробленым сувенірам
* Слуцк — майстэрня па вырабу знакамітых паясоў
* Хаім Суцін — з мастацтвазнаўцай
* Чэбурэк і Парыжская кавярня — у Смілавічах чытаць цалкам...
30 мая 2022 г.
Першы тыдзень лета — а, як вядома: “…лето — это маленькая жизнь”.
Гэтым летам мы запланавалі больш за 360 зборных экскурсій па Беларусі — амаль як колькасць дзён у годзе.
А пачынаем з “Беларускіх традыцый” — з паэтычнага Купалы, з салодкага мёду, з традыцыйных раместваў. Запрашаем, шаноўнае спадарства https://viapol.by/belarus.htm! чытаць цалкам...
23 мая 2022 г.
Экскурсіі з геаграфіяй — так абазначым наш анонс экскурсій на апошні тыдзень вясны 2022 года https://viapol.by/belarus.htm. Бо географію мы ведаем і любім (у фірме працуе 7 географаў, у тым 2 кандыдаты геаграфічных навук!). І геаграфія нашых экскурсій асацыятыўна выходзіць далёка за межы Беларусі. Віртуальна мы наведаем:
- Іерусалім — так называюць Іўе, дзе спалучэнне рэлігій
- Бразілію — статуя Хрыста каля касцёла 1491 г. — асацыяцыя з Рыа-дэ-Жанейра
- Егіпет — бо легендарная Акадэміі арыян у Іўі — плыні, заснаванай ў IV стагоддзі александрыйскім прэсбітэрыем Арыем
- Польшу — бо палац-на-вадзе ў Жамыслаўі копія аналагічнага ў Варшаўскіх Лазенках. чытаць цалкам...
16 мая 2022 г.
Ужо 45 год ёсць такі дзень, калі у музеяў свята — 18 траўня адзначаецца “Міжнародны дзень музеяў”. Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае сваё стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны. Яны такія розныя — музеі ў Беларусі. Палічылі: 14 музеяў наведаем на гэтым тыдні; некаторыя па некалькі разоў — https://viapol.by/belarus.htm
А увогуле экскурсіі на гэтым тыдні вельмі цікавыя. Нараўне з традыцыйнымі ў будныя дні, у выхадныя ёсць магчымасць пабываць ва ўнікальнай Ельні, убачыць касмічны пейзаж гранітных кар'ераў у Мікашэвічах, прайсціся па экалагічнай сцежцы па балоце, пазнаёміцца з "Шчучыншчынай", забрацца на тоўстую ці тонкую назіральную вежу на гары Маяк, пакатацца на карабліках па знакамітым канале ці маляўнічай рацэ, чытаць цалкам...
10 мая 2022 г.
Запрашаем у дзесятку!
У дзесятку экскурсій па Беларусі 11-15 траўня https://viapol.by/belarus.htm увайшла "класіка жанру" — лепшыя, легкія, знакамітыя экскурсіі. На фоне першых лісцікаў на дрэвах: самых зяленых, самых прыгожых. На фоне цюльпанаў ды другіх першых кветак. Гэты цуд кожную вясну дае нам надзею.
Прыходзім да сябе пасля дрўгіх выходных і агранічваем сябе наступным:
11 траўня, серада:
--- “Вялікае княства Сула”
Парк гісторыі Сула — Рубяжэвічы (90 руб. з абедам)
12 траўня, чацвер:
--- "Помнікі Міру і Нясвіжа" чытаць цалкам...
2 мая 2022 г.
Як да Токіа — больш за 8 300 км — мы праедзем па Беларусі на гэтым падоўжаным тыдні падчас зборных экскурсій: 23 экскурсіі, амаль 300 экскурсійных гадзін, мноства цікавых наведванняў. Доўгія выходныя наступны раз будуць толькі ў лістападзе — таму карыстаемся выпадкам і едзем!
Экскурсіі 5-10 траўня надзвычай разнастайныя:
- Па географіі — едзем на поўнач і усход (ў Полацк, Віцебск, Глыбоцкія азеры); на захад (у Навагрудак, Гродна, Брэст etc); на поўдзень (у Пінск и Моталь)...
- Па даўжыні — едзем на палову дня, на цэлы дзень, на 2 і 3 дні
- З дэгустацыямі — у “Ратаве” слімакі; у “Суле” і “Дукоры” моцны напой; у “Цэнтры Еўропы” і “Гранд-Мілку” унікальныя сыры; у “Ганцы” рамесляны хлеб...
- З мясцовай кухней — ў Моталі знакамітыя прысмакі, чытаць цалкам...
26 апреля 2022 г.
Большой выбор экскурсий на большие выходные! Всего их — 24 на неделе, в том числе в выходные с субботы по вторник — 19!
Что будет:
1. Три раза Обзорные экскурсии по Минску — для гостей города
2. Три раза экскурсии в наши замки Мир и Несвиж на один день; а еще и на 2 дня 2-3 мая
3. Два раза экскурсии с ночлегами в Бресте
4. Лучшие наши места: Ружаны, Лида, Новогрудок, Коссово, Гервяты, Слоним, Сынковичи и т.д.
5. Уютные музеи в усадьбах в Вязынке, Заосье и Залесье
6. Знаменитые агроусадьбы "Заповедный остров" и "Мир пчел" читать полностью...
18 апреля 2022 г.
На гэтым тыдні менш экскурсій, таму што ведаем — многія будуць пячы кулічы і фарбаваць яйкі. Але калі Вы ўжо адсвяткавалі Вялікдзень учора ці вырашылі купіць гатовыя кулічы, запрашаем пагуляць, падыхаць, пазнаць шмат новага і ўбачыць шмат прыгожага. Таму глядзіце расклад на тыдзень — і нагадваем, што ў кошт усе ўключана — і ўваходныя білеты ў музеі, і абеды...
P.S. На 2-3 траўня паставілі тры двухдзённыя экскурсіі — Вы ж памятаеце, што там вялікія выходныя? Едзем у Гродна з Аўгустоўскім каналам, Брэст з Белавежскай пушчай і Замкі з начлегам у замку. Дык вось, месцы раскупляюць хутка, калі планавалі — ужо браніруйце. Глядзіце поўны расклад да канца года з праграмамі і фота на сайце https://viapol.by/belarus.htm. Анлайн аплата і браніраванне — 3 хвіліны!
4 апреля 2022 г.
На гэты тыдзень у нас вельмі цікавыя экскурсіі. Дарэчы, цікавосткі ўсе больш парныя https://viapol.by/belarus.htm :
Арганны канцэрт ў Полацку ў Сафійскім саборы
+ Арганны канцэрт ў Гродне ў царкве Святога Іанна

Замак 16 ст ў Міры
+ Замак Радзівілаў 16 ст ў Нясвіжы

Прыгожая райская даліна Эйн-Керэм Ўселюба
+ Прыгожы ландшатны рай ў Гервятах чытаць цалкам...
1  2  3  4  5  6  7