Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, культуры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так, так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!
|
Кошт экскурсіі ўключае:
• аўтобус туркласса
• экскурсійнае абслугоўванне
• наведванне музеяў у Мінску, Вязынцы, Яхімоўшчыне, Акопах
|
| | |
|
ПРАГРАМА
| На экскурсію, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы едзем разам з былым дырэктарам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Аленай Ляшковіч. Пачнецца экскурсія з наведвання МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ ў Мінску. На гэтым месцы да вайны быў дом, у якім жыў паэт. Музей быў створаны адразу пасля вайны — першым яго дырэктарам была жонка пісьменніка Уладзіслава Луцэвіч. У экспазіцыі музея сабрана столькі дакументаў, асабістых рэчаў і кніг, што па іх можна прасачыць ўсе этапы жыцця Янкі Купалы. Не будзе памылкай сказаць, што музей Янкі Купалы — адзін з самых сучасных музеяў нашай краіны: менавіта тут упершыню ў экспазіцыі беларускага музея з'явіліся новыя тыпы мультымедыйных сістэм, напрыклад, праекцыйная музейная экспазіцыя з дэманстрацыяй відэакліпаў у фармаце 3D.
Далей едзем да месца нараджэння паэта — у ВЯЗЫНКУ. Пабачыўшы краявіды Вязынкі разумееш, чаму Ясь Луцэвіч пачаў пісаць вершы. Рэчка, узгорыстыя і лясістыя ваколіцы з'яўляюцца прыроднай экспазіцыяй гісторыка-культурнага ландшафту… У сенцах і пакоі, дзе жыла сям'я Луцэвічаў узноўлены тагачасны інтэр'ер. Атмасферу даўняга побыту ствараюць аўтэнтычныя рэчы канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, сабраныя ў ваколіцах Вязынкі. Кожны экспазіцыйны комплекс суправаджаецца паэтычнымі радкамі Янкі Купалы і фрагментамі яго аўтабіяграфічных лістоў. Пасля экскурсіі запрашаем на "ВЯЧОРКІ" — даўні звычай, які так любіў Янка Купала. Вы зможаце развучыць народныя песні і танцы пачатку 20 стагоддзя, паўдзельнічаць у народных гульнях, пачаставацца травяной гарбатай…
У ЯХІМОЎШЧЫНЕ адбывалася грамадскае сталенне народнага паэта, узрастаў і мужнеў яго талент, з'явіліся выдатныя вершы, што склалі першы паэтычны зборнік Янкі Купалы "Жалейка". Сярод якіх "А хто там ідзе?", "Не дайце згінуць песняру", "Воля", "З песень нядолі"… Старажытныя будынкі гэтай вёскі, парк, вадаёмы, валуны памятаюць Янку Купалу. У доме, дзе раней азін з пакояў займаў паэт, створаны музей. Гэта адзінае "гняздо" пісьменніка, якое не разбурылі ні час, ні людзі.
АКОПЫ — месца, дзе Янка Купала нарадзіўся як лірык сусветнага значэння і выдатны драматург. Тут з'явіліся паэмы "Бандароўна", "Яна і я", "Магіла льва", знакамітая п'еса "Паўлінка" і інш. На падыходзе да музея наведвальнікаў сустракае помнік "Малады Купала" Экспазіцыя музея знаёміць наведвальнікаў з лагойскім перыядам творчасці Янкі Купалы і раскрывае значэнне Купалавых шэдэўраў для будучых пакаленняў. Помнік "Малады Купала".
|
|
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
|
Кошт экскурсіі для 1 чал.
|
65
|
55
|
|
|
Працягласць экскурсіі: 200 км, 8,5 гадзін Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, вул. Я. Купалы 4 - каля музея Я.Купалы Месца заканчэння: Мінск, пл. Перамогі
| |
|
|