RU
Галоўная / Экскурсіі па Беларусі /
Нечаканая правінцыя
Нечаканая правінцыя
Марш­рут СБ-2.30: Івянец — Дзераўная — Налібакі — сядзіба "Налібоцкія кашы" — Івянец — Малая Люцынка (з пачастункамі)
Беларуская правінцыя мала вядома з пункту гледжання экскурсійных стандартаў, але яна такая багатая і насычаная гісторыяй архітэктуры, гаспадаркі, выбітнымі асобамі. Гэта вёскі і мястэчкі Івянец, Дзераўная, Налібакі, Малая Люцынка. Старыя касьцёлы, цэрквы, замчышчы, млыны, свірны. Людзі, іх гераічныя, трагічныя і неадназначныя лёсы — Дунін-Марцынкевіч, Дзяржынскі, браты Бельскія і іншыя…
Экскурсія праводзіцца на бе­ла­рус­кай мове


Кошт экскурсіі ўключае:
    • Праезд аўтобусам туркласу
    • Экскурсія па маршруце
    • Агляд г. Івянца
    • Наведванне Музея традыцыйнай куль­ту­ры ў Івянцы
    • Майстар-клас па кераміцы
    • Наведванне Музея мястэчкавага побыту
    • Наведванне касцёла Св. Міхала Арханёла ў Івянцы
    • Частаванне Францішканскімі прысмакамі ў манастырскай кавярні
    • Наведванне касцёла ў Дзераўной 1590 г.
    • Наведванне вескі Налібакі и сядзібы "Налібоцкія кашы"
    • Пачастунак на сядзібе
    • Прыпынак ў Ма­лой Люцынцы

апрель 2025
пнвтсрчтптсбвс
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
май 2025
пнвтсрчтптсбвс
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
РёСЋРЅСЊ 2025
пнвтсрчтптсбвс
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
июль 2025
пнвтсрчтптсбвс
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
август 2025
пнвтсрчтптсбвс
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
сентябрь 2025
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
октябрь 2025
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
РЅРѕСЏР±СЂСЊ 2025
пнвтсрчтптсбвс
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
декабрь 2025
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
ПРАГРАМА
Першым на нашым шля­ху будзе ІВЯНЕЦ, упершыню згаданы ў 1470 годзе. Старажытны цэнтр Івянца традыцыйна складаўся на правым беразе ракі Волмы, дзе і сёння размешчаны яго гістарычныя рэліквіі. Чырвонацагляны КАСЬЦЁЛ СВ. АЛЕКСЕЯ (1907) пастаўлены на цокаль з вапняковых блокаў і заключаны ў агароджу з трохарачнай брамай.

У багатым гістарычным мінулым Івянца ёсць цэлы раздзел, звязаная з тутэйшым ганчарным промыслам. Гэтае рамяство вядома тут з XVI ст. і жыве да гэтага ча­су — у 1960 годзе тут створана фабрыка мастацкай керамікі і вышыўкі. Пра мясцовае ганчарства апавядае і экспазіцыя Івянецкага МУЗЕЯ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ, размешчаная ў за­лах двухпавярховага асабняка пачатку ХХ стагоддзя. У музеі прадстаўлена археалогія, геральдыка, матэрыялы, якія расказваюць аб культавым дойлідстве, архітэктуры дваранскіх маёнткаў і сялянскіх хутароў, аб рамесна-гандлёвай дзейнасці жыхароў мястэчка. Тутака ж у МАЙСТЭРНІ КЕРАМІКІ ўбачым працу ганчара — відовішча зачароўвае!

Недалёка ў памяшканнях былога сядзібна-паркавага ком­плек­су пачатку ХХ стагоддзя наведаем МУЗЕЙ МЯСЭЧКАВАГА БЫТУ. Сені, кух­ня, спаль­ня, сталовая, за­ла добраўпарадкаваны так, як гэта бы­ло ў мностве мястэчак Беларусі ў мінулыя стагоддзі; тут бачныя рытуалы, звычаі, абрады і традыцыі на­ро­да…

Затым адправімся глядзець старажытны храм у вёсцы ДЗЕРАЎНАЯ. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі паходзіць з 16 стагоддзя! Пабудаваны ў 1590 годзе як кальвінскі збор, у 1630-я гады быў перабудаваны ў каталіцкі касцёл. Храм спалучае рысы гатычнага стылю і рэнесансу — агледзім гэты старажытны храм.

Наступны пункт нашай вандроўкі — старажытнае селішча НАЛІБОКІ са слаўнай гісторыяй. Вёска стаіць на ўсходняй ускраіне самага вялікага ляснога масіву Беларусі, які атрымаў па імені вёскі імя НАЛІБОКСКАЯ ПУШЧА — тут своеасаблівыя "вароты" ў лясныя ўгоддзі. Першае пісьмовае згадванне аб Налібоках датуецца 1447 го­дам. У 1830 годзе побач з мястэчкам быў адкрыты жалезарудны руднік, у 1852 годзе заснавана металургічная вытворчасць. Па аб'ёме прадукцыі Налібоцкі металургічны за­вод у 1850-х гадах быў найбуйнейшым на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Убачым у Налібоках два хра­мы ХХ стагоддзя.

У вёсцы ЯНКАВІЧЫ накіруемся ў сядзібу "НАЛІБОЦКІЯ КАШЫ". Пазнаёмімся з гасціннымі гаспадарамі, якія ўжо даўно займаюцца традыцыйным лозапляценнем. Тут Вы даведаецеся пра магію ператварэння звычайнай лазы ў прыгожыя і патрэбныя чалавеку рэчы. Таксама зможаце нешта набыць, ці прынамсі замець кантакты. Тут нас чакае і ПАЧАСТУНАК: курыны булён, бутэрброды, саленні, чай, кава — галоднымі не застанецеся!

Адпраўляемся дадому — і яшчэ раз праедзем праз Івянец. Спынімся для знаёмства з т.зв. "белым касцёлам" — збудаваным на бы­лой Рынкавай плошчы ў XVIII ст. КАСЦЁЛАМ СВ. МІХАІЛА АРХАНГЕЛА францысканскага кляштара. Белакаменны храм з'яўляецца яркім увасабленнем "віленскага" барока — і адным з лепшых. Струменістыя ўверх вежы, сілуэтная выразнасць і вытанчаная маляўнічасць — такім ён паўстае перад гледачом. Перад храмам стаіць надзвычай выразная скульп­ту­ра Хрыста. Тут мы пасмакуем ФРАНЦІШКАНСКІЯ ПРЫСМАКІ ў манастырскай кавярні для пілігрымаў. Інтэр'ер упрыгожваюць фрэскі і барэльефы, створаныя ўраджэнцамі суседняга Ракава, братамі Феліксам і Валяр'янам Янушкевічамі.

Вяртанне ў Мінск праз веску МАЛАЯ ЛЮЦЫНКА. Тут у 1840 — 1884 гадах жыў і працаваў наш класік Вікенцій Дунін-Марцінкевіч, тут ён ствараў свае творы, у тым ліку знакамітую "Пінскую шляхту". Ад до­ма амаль нічога не засталося, але ўбачым помнік на месцы до­ма пес­ня­ра... Чытаем класіку, спадарства!
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

170
160

Працягласць экскурсіі: 110 км, 10 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Ивянецкая кераміка
Музей местачковага побыту - абстаноўка канца XIX ст.
Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла, XVIII ст.
Сядзіба Налібоцкія кашы