У праграме нашай экскурсіі з дырэктарам музея Янкі Купалы Аленай Ляшковіч мы напісалі: "Пабачыўшы краявіды Вязынкі разумееш, чаму Ясь Луцэвіч пачаў пісаць вершы". Наш знакаміты фотамастак Валерый Вядренка выкладвае ў Фэйсбуку здымкі Вязынкі амаль кожны дзень. Маленькая Вязынка бясконцая ў сваей прыгажосці — палістайце яго стужку. Там ёсць проста шэдэўры. Едзем з Аленай Ляшковіч у нядзелю 12 верасня — яшчэ можна паехаць. Будуць краявіды, цудоўнае аповед, будзем развучваць песні і танцы пачатку 20 стагоддзя, будзем ўдзельнічаць у народных гульнях, будзем частавацца травяной гарбатай… Кошт усяго 55 руб, падрабязнасці тут https://viapol.by/assembly/6.12.htm