RU
Главная / Новости
3 марта 2021 г.
Дзен народзінаў Мінска
Сёння — дзень першай згадкі Мінска ў летапісах, дзень яго народзінаў.
Такі дзень трэба адзначыць! Таму ў выходныя — 8 сакавіка — едзем туды, дзе Мінск нарадзіўся. Едзем да Глеба Лабадзенкі ў Гарадзішча, дзе ен стварыў сядзібу-музей "Стары Менск" і дзе падчас цікавейшай інтэрактыўнай экскурсіі нават патрымаем у руках дырхемы, знойдзеныя тут — ім больш за 1100 год!
Мы выбралі для нашага падарожжа таксама сядзібу Карла Гуттэн-Чапскага ў Станькаве — мэра Мінска на пачатку ХХ стагоддзя. Мала хто столькі зрабіў для Мінска, нават тэатр дабудаваў (цяпер Купалаўскі). Каля Станькава наведаем і магілку Святой Валянціны Мінскай.
Пабываем таксама ў сядзібе Кастравіцкіх і паслухаем вершы Апалінэра.
Паслухаем Андруся Такінданга — якое ж свята без музыкі? Невялікая адлегласць падарожжа — але яна змясціла амаль за 1 000 гадоў нашай гісторыі! Легкая і такая цікавая экскурсія прыйдзецца Вам да спадобы, спадарства!
Праграма на сайце https://viapol.by/assembly/2.22.htm ,кошт з абедам, музыкай, білетамі ў музей — 70 руб.