RU
Главная / Новости
1 июля 2020 г.
Навінка: на ровары па Мінску
Упершыню ў Віаполі — запускаем серыю роварных вандровак! Праедзем маршрутамі па водна-зялёным дыяметры Мінска — аднаго са знакавых для экалогіі сімвалаў нашага горада. Невялічкая кампанія, свежае паветра і добры экскурсавод — паехалі разам! https://viapol.by/assembly/5.15.htm
11, 18 і 25 ліпеня запрашаем Вас на першыя экскурсіі — праедзем ад аквапарка “Лебядзіны” да вуліцы Кастрычніцкая. Працягласць экскурсіі каля 3-х гадзін, кошт 20 рублёў. Экскурсавод — Вольга Жвірко. Далучайцеся!
Водна-зялёны дыяметр з'яўляецца сімвалам Мінска і ландшафтна-архітэктурнай каштоўнасцю. Зяленыя зоны, стогадовыя дрэвыі, вольнае паветра і блакітная гладзь вады. Гэта ўнікальны сваёй непарыўнасцю і маштабамі горадабудаўнічы комплекс і важная ландшафтна-рэкрэацыйнай зона для беларускай сталіцы.