RU
Галоўная / Экскурсіі па Беларусі /
На ровары па Мінску
На ровары па Мінску
Марш­рут СБ-5.15: Аквапарк “Лебядзіны” — Парк Перамогі — Парк Янкі Купалы — Парк Горкага — вуліца Кастрычніцкая
Запускаем серыю роварных вандровак! Праедзем маршрутамі па водна-зялёным дыяметры нашага горада — аднаго са знакавых для экалогіі сімвалаў Мінска. Невялічкая кампанія, свежае паветра і добры экскурсавод — паехалі разам!


Кошт экскурсіі ўключае:
    • экскурсійнае абслугоўванне

За дадатковую аплату:
    • пракат ровара

ПРАГРАМА
Водна-зялёны дыяметр з'яўляецца сімвалам Мінска і ландшафтна-архітэктурнай каштоўнасцю. Зяленыя зоны, стогадовыя дрэвыі, вольнае паветра і блакітная гладзь вады. Гэта ўнікальны сваёй непарыўнасцю і маштабамі горадабудаўнічы ком­плекс і важная ландшафтна-рэкрэацыйнай зона для бе­ла­рус­кай сталіцы. Рака Свіслач — кампазіцыйная воссь водна-зялёнага дыяметра, на якой створаны сяміпрыступкавы кас­кад вадасховішчаў праз увесь Мінск: у межах горада — вадасховішча Дразды, Камсамольскае возера, Цэнтральнае вадасховішча ў пар­ку імя Горкага, Серабранскае вадасховішча, Чыжоўскае вадасховішча; за межамі горада — Заслаўскае вадасховішча і вадасховішча Крыніца. Да водна-зялёнага дыяметра як дапаўненне былі пабудаваны Сляпянскае і Лошыцкае воднае паўкола, якія разам ствараюць водна-зялёную сістэму Мінска.

Пачнем на­шу першую экскурсію каля АКВАПАРКА "ЛЕБЯДЗІНЫ", дзе адкрываецца цудоўная панарама на водасховішча Дразды. Водасховішча з'явілася на паўночна-заходняй ускраіне Мінска ў 1976 годзе, калі на Свіслачы пабудавалі плаціну для водазабеспячэння горада. Раней па берагах ракі быў лес, які потым спарадкавалі пад лесапарк. Тут водна-зялёны дыяметр бліжэй усяго да прыроднага віду.

Далей працягваем экскурсію па галоўнай веладарожцы Мінска, адкрытай ў верасні 2009 го­да. Яна перасякае практычна ўвесь горад з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і праходзіць УЗДОЎЖ РАКІ СВІСЛАЧ праз самыя маляўнічыя мясціны Мінска: праспект Пераможцаў, парк Перамогі, сквер Янкі Ку­па­лы, парк Горкага… Дарэчы парк Горкага — першы публічны парк у Беларусі і быў закладзены ў 1790-я гады. Праўда, тады ён меў назву "Губернатарскі сад".

Так па веладарожцы даедзем да ВУЛІЦЫ КАСТРЫЧНІЦКАЙ — месца, дзе гарманічна існуюць побач міну­лае і будучае. Раней вуліца мела назвы Ніжне-Ляхаўская, Варашылава, Канцавая, а з 1961 го­да ста­ла Кастрычніцкай. Сёння Кастрычніцкая — гэта ўнікальная гарадская з'ява, сапраўдны арт-аб'ект з абаяльнай індустрыяльнай атмасферай, стрыт-арт мураламі і вулічнымі тусоўкамі па выходных.
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

20,00
20,00

Працягласць экскурсіі: 15 км, 3 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, аквапарк Лебядзіны
Месца заканчэння: Мінск, вул. Кастрычніцкая
Пачатак экскурсіі
Вадасховішча Дразды
Каля аквапарка
Лебедзі ў горадзе
На веладарожцы
Кастрычніцкая
Муралы на Кастрычніцкай