Тэлеканал ОНТ размясціў матэрыял пра нашую экскурсію 5 жніўня па Купалаўскіх мясцінах з Аленай Ляшковіч — дырэктарам Музея Янкі Купалы. Расказвае Аляксандр Мацяс http://ont.by/news/our_news/novij-tyristicheskij-marshryt-soedinil-tochki-zhizni-yanki-kypali-na-minsch?_utl_t=fb Бенефіс Знаўцы з Аленай Ляшковіч: "Паэтычная старонка" (Янка Купала) 5 жніўня 2017 г., маршрут: Мінск — Вязынка — Яхімоўшчына — Акопы https://viapol.by/assembly/6.12.htm Гэтая экскурсія — частка праекту ВІАПОЛЯ "Бенефіс Знаўцы", дзе ў якасці экскурсаводаў выступаюць славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, культуры, архітэктуры, літаратуры. Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так, так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!