EN
Home / Reviews
28 September 2014
Максім Умецкі, г. Мінск
Канешне трэба было напісаць пра свае ўражанні вандроўкі ўчора, але мы прыехалі запозна і ніякіх сіл ужо не было. Адразу мы паехалі на ўсходнія могілкі, дзе наведалі магілу Васіля Быкава і Уладзіміра Мулявіна. Пасля завіталі ў Бабцы дзе ўбачылі каменныя крыжы, а колькі ім год ня ведаюць нават жыхары гэтай вёскі. Самай цікавай кропкай маршрута быў Лепель, ў якім мы пабачылі два прыгожых і вельмі добрых цмока)), помнік Льву Сапегу, касцёл Св. Казіміра. Пра Полацк, казаць не буду, яго і так усе ведаюць.

Завіталі ў Арэхаўну, а потым у Ваўчо забралі сястру Васіля Быкава і рушылі з ёй у Вушачы, дзе паглядзелі на касцёл Св. Лаўрэна. Зайшлі ў хату Рыгора Іванавіча Барадуліна, там яшчэ адчуваееца дух пісьменніка, там так лёгка дыхаецца, але словамі гэта не перадаць. Далей мы адправіліся на магілу Рыгора Барадуліна…. У мяне ўспаміны адразу нахлынулі, стала сумна, што гэтага выдатнага пісьменніка і чалавека ўжо няма з намі, але гэта жыцёё.

Потым наш экскурсавод Глеб Лабадзенка правёў нам майста-клас)) па вывучэнню руінаў касцёла ў Селішчы, правёў нас у самую глыбіню касцёла. Было цікава, народу спадабалася. Напрыканцы завіталі ў Бычкі, у хату-музей васіля Быкава. Дзякуй вялікі нашаму экскурсаводу Глебу Лабадзенку і турыстычнай кампаніі Віапаль за гэтую цудоўную вандроўку.
http://vk.com/club67183906?w=wall-67183906_79
Viapol comment: Зборная экскурсія 27 верасня 2014 г. "Бенефіс знаўцы з Глебам Лабадзенкам: Мова Нанова запрашае да Барадуліна і Быкава" па маршруце Менск – Бабцы – Лепель – Полацак – Арэхаўна – Ваўчо – Вушачы – Селішча – Бычкі. Мэнэджэр тура Анастасія Страхава, гід Віталія Дарожкіна. Экскурсавод-знаўца Глеб Лабадзенка.