Паважаныя супрацоўнікі турыстычнай кампаніі «Віаполь»! Хачу выразіць вам падзяку за арганізацыю экскурсіі «Чароўны край Пастаўскі», што адбылася 7 сакавіка. Асабліва адзначыць работу на маршруце экскурсавода Алены Леанідаўны Волах. Яна валодае матэрыялам на 100 балаў, ведае неверагодную колькасць фактаў, жангліруе датамі, іменамі, гістарычнымі падзеямі. Укладвае ў сваю работу і душу, і сэрца. Было вельмі прыема яе слухаць. З павагай, турысты Наталля Саланенка і Алена Выблава
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія "Чароўны край Пастаўскі" 7 сакавіка 2026 г. па маршруце Лучай — Паставы — Камаі — Лынтупы https://viapol.by/assembly/1.32.htm. Менеджары і забяспячэнне экскурсіі Святлана Іоська, Настасся Нечаева, Дар’я Мароз, Дзяніс Занкевіч. Экскурсавод Алена Волах