RU
Галоўная / Экскурсіі па Беларусі /
Чароўны край Пастаўскі
Чароўны край Пастаўскі
Марш­рут СБ-1.32: Лучай — Паставы — Камаі — Лынтупы (з абедам)
Выразныя помнікі архітэктуры: Пастаўскі ансамбль Рынкавай плошчы, гатычная песня касцёла Св. Антонія, Лучайскі храм-манумент у імя Св. Тадэвуша; цудоўныя панарамы мноства азёр – усё гэта чакае Вас на нашым маршруце!
Экскурсія праводзіцца на беларускай мове

Кошт экскурсіі ўключае:
    • Праезд аўтобусам туркласу
    • Экскурсія па маршруце
    • Наведванне храма-манумента ў Лучаі
    • Экскурсія па Паставах, агляд палаца Тызенгаўзаў
    • Наведванне касцёла Св. Антонія Падуанскага ў Паставах
    • Наведванне Цэнтра рамёстваў у Паставах
    • Наведванне храма ў Камаях, 1606 г.
    • Агляд сядзібы Бішэўскіх і касцёла ў Лынтупах
    • Абед

ПРАГРАМА
Паэтычныя пейзажы, старажытныя паселішчы, стройныя сілуэты касцёлаў і цэркваў паўстануць перад вачыма падарожніка ў гэтым маршруце. А акрамя таго, маса пасіянарных асоб, звязаных сваім жыццём з гэтымі краямі — ад братоў Тышкевічаў да Тызенгаўзаў і Агінскага…

ЛУЧАЕМ з 1731 го­да валодалі Агінскія. Яны пабудавалі тут у 1777 годзе касцёл Св. Тадэвуша. Храм належаў езуітам і з'яўляецца найбольш познім помнікам культавага дойлідства гэтага ордэна. У яго абліччы адчуваецца пераход ад зграбнасці "віленскага" барока да новай плыні, так званага барочнага класіцызму, звязанага з эпохай Асветы ў Заходняй Еўропе. Будынак манументальнага касцёла яшчэ задоўга да пад'езда да старажытнага сяла абмалёўваецца на фо­не прыгожага тутэйшага пей­за­жа, які ўключае ў сябе возера Лучай. Велічны і ўрачысты знешні выгляд лучайскага касцёла дапоўнены выдатным роспісам інтэр'еру, выкананай у тэхніцы грызайлю. Тэрыторыя вакол хра­ма пераўтворана ў пейзажны парк, у якім можна ўбачыць мудрагелістыя ландшафтныя кампазіцыі.

ПАСТАВЫ вядомыя з 1409 го­да як прыватнаўласніцкае мястэчка, якое належала магнатам Дэспат-Зяновічам. З пачатку XVIII стагоддзя Паставы пераходзяць да Тызенгаўзаў — прадстаўнікоў старажытнага рыцарскага ліфлянцкага ро­ду. Асабліва праславіўся сярод іх Ан­тоній Тызенгаўз, падскарбій літоўскі, сябар караля Станісла­ва Аўгу­ста Панятоўскага. Пры ім складаецца ан­самбль Рынкавага пляца, які захаваў дагэтуль маляўнічыя пабудовы XVIII стагоддзі: аўстэрыю, пярэсты шэраг ка­мен­ных хат з вычварным дэкорам, аптэку. Дзве вертыкалі вызначаюць сілуэт Пастаў: неагатычны касцёл Св. Ан­тонія Падуанскага і царква Св. Мікалая ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Захаваўся тут і акружаны шырокім паркам рэпрэзентатыўны ПАЛАЦ ТЫЗЕНГАЎЗАЎ, у якім адкрыта му­зей­ная экспазіцыя. А затым наведаем Пастаўскі ЦЭНТР рамёстваў — тут цікава ўсім…

Былое мястэчка КАМАІ належала Яну Рудаміне-Дусяцкаму, ваяводзе браслаўскаму. На яго сродкі тут быў збудаваны ў 1606 годзе манументальны касцёл Св. Іаана Хрысціцеля. Перад храмам стаіць каменны крыж, высечаны, як мяркуюць, у 15 ст. з маналітнага гранітнага каменя-валуна. Храм нагадвае сабой хутчэй крэпасць — гэта адзін з нямногіх у Еўропе хра­маў з элементамі абароннага дойлідства. Каржакаваты, шырока расставіўшы па кутах свае вежы з байніцамі, ён здаецца ўрослым у зямлю волатам. У сцены галоўнага фа­са­да і вежы ў сярэдзіне 17 ст. былі ўмураваны ядры ад шведскіх гармат. У прыгожым ба­роч­ным інтэр'еры знаходзіцца арган пачатку ХХ стагоддзя, які зачаруе гукамі цудоўнай арганнай музыкі. Гэты касцёл — адзін з нямногіх на тэрыторыі Беларусі, які ніколі не быў зачынены. Гэты факт, улічваючы яго салідны ўзрост — 400 гадоў, робіць касцёл унікальным.

ЛЫНТУПЫ — былое мястэчка на рацэ Лынтупка, вядомае з 1459 го­да. З сярэдзіны XIХ стагоддзя да 1939 го­да належала Бішэўскім. Імі быў пабудаваны ў 1908 г. цудоўны двухвежавы касцёл Святога Андрэя Апостала, які прыцягвае ўвагу выразнымі лініямі фа­са­да. Іншая славутасць Лынтуп — СЯДЗІБА БІШЭЎСКІХ (1907), якая ўяўляе сабой невялікі палацава-паркавы ком­плекс. Зараз большасць збудаванняў ком­плек­су рэстаўруюцца. У склад ком­плек­су ўваходзяць: невялікі палац; службовы флігель; вельмі цікавая вежа ў стылі сярэднявечнай абароннай; мноства гаспадарчых пабудоў, арачны мост і фраг­мен­ты пейзажнага пар­ка са штучнымі вадаёмамі і каналамі. Будынку Лынтупскага культурнага цэнтра "КУЛЬТЫВАТАР" 100 гадоў. Вялікі цагляны дом пабываў і школай, і афіцэрскім казіно. Цяпер у адрэстаўраванай частцы будынка праводзяць выставы, канцэрты, адукацыйныя мерапрыемствы і сустрэчы: выстава пастаўскіх дываноў, курсы па кераміцы, традыцыйнай кухні і іншыя…

Спалучэнне выдатных помнікаў архітэктуры, багатай гісторыі, жывапісных ланд­шаф­таў азёрнага краю Беларусі робяць гэты маршрут адным з найбольш папулярных!
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
 ДарослыДзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.

129
119

Працягласць экскурсіі: 420 км, 12 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 8.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі
Апсида храма-монумента
Ландшафтная композиция у костела
Костел Св. Иоанна Крестителя, 1606 г.
Усадьба Бишевских. Фото realt.onliner.by