Былі ўдваіх з мужам 6-га верасня і абодва ў захапленні ад цудоўнай экскурсіі. Ездзім з Віаполем шмат гадоў, а з Аленай Волах толькі другі раз, шчаслівыя, што трапілі сёння менавіта з ёй. Процьма ведаў і цікавых гісторый пра вёсачкі, мястэчкі, гарады і людзей, цудоўная беларуская мова, вершы! І — што немалаважна (і не кожнаму экскурсаводу гэта ўдаецца) — стварэнне асаблівай цёплай кранаючай атмасферы, яскравы гумар, дабрыня, любоў да сваіх мясцін, паэтаў, гістарычных дзеячоў. Гэта цудоўны дзень! Дзякуй таксама і кіроўцы Вадзіму(?) за ўпэўненную і беражлівую дастаўку, клопат і камфорт. Усё прайшло на адным дыханні. P.S. Хачу яшчэ падзякаваць за спакойны дабразычлівы стыль экскурсавода Алены — у выніку мы ўсюды паспявалі без нярвознасці: і паслухаць, і самастойна абыйсці касцёлы вакол, і прагуляцца па горадзе, часу было досыць і на смачны абед, і на санітарныя прыпынкі.
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія "Чароўны край Пастаўскі" 6 верасня 2025 г. па маршруце Лучай — Паставы — Камаі — Лынтупы https://viapol.by/assembly/1.32.htm. Менеджэры і забеспячэнне тураў Святлана Іоська, Анастасія Нячаева, Дар'я Мароз, Юлія Талстая, Таццяна Карпіцкая. Экскурсавод Алена Волах