Сядзіба ў Завоссі, выпадковае месца нараджэння Адама Міцкевіча. Чаму выпадковае, як і дзе далей жыў-працаваў-ствараў-кахаў Адам Міцкевіч, аргументавана і артыстычна нам расказваў стваральнік сядзібы-музея Анатоль Еўмянькоў. Gleb Labadzenka — вялікі майстар скласці незвычайную праграму і правесці вандроўку. У мінулую суботу адной з разынак была прэзентацыя сп. Еўмянькова ў Завоссі. А Віяполь — малайцы, што прыдумалі серыю «Бенефіс Знаўцы».
Комментарий "Виаполя": Зборная экскурсія 6 ліпеня "Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Адама Міцкевіча" па маршруце Навагрудак — Уселюб — Любча — Шчорсы — Валеўка — Вялікая Сваротва — Завоссе https://viapol.by/assembly/6.5.htm. Менеджэр і забяспачэнне экскурсіі Святлана Іоська, Настасся Валадашчык, Настасся Тітко, Алена Жэрка. Экскурсавод Глеб Лабадзенка; госць экскурсіі - стваральнік музея Міцкевіча ў Завоссі, былы дырыктар музею Анатоль Еўмянкоў