Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, культуры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё... Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — "БЗ", а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!
|
Кошт экскурсіі ўключае:
• аўтобус туркласса
• экскурсійнае абслугоўванне
∘ Навагрудак — дом-музей Адама Міцкевіча, фарны касцёл, Навагрудскі замак
∘ Уселюб — касцёл Святога Казіміра
∘ Любча — замак
∘ Шчорсы* — гаспадарчы двор
∘ Валеўка — царква Святых Пятра і Паўла
∘ Вялікая Сваротва — Траецкая царква
∘ Завоссе — музей-сядзіба Адама Міцкевіча
• кава, гарбата, печыва
|
| | |
|
ПРАГРАМА
| Зноўку едзем разам з Глебам Лабадзенкам (labadzenka.by) — журналістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчыкам самых масавых у свеце курсаў беларускай мовы ("Мова Нанова"), аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў "Дзіцячая заМова".
Экскурсія пройдзе па найбольш маляўнічых месцах Беларусі — выдатныя пейзажы, ахінутыя легендамі. Вы даведаецеся пра багатую гісторыю нашай краіны і жыццёвы шлях яе выдатнага сына Адама Міцкевіча.
НАВАГРУДАК — першая сталіца ВКЛ, горад у якім амаль кожнае месца можа даць нейкую дэталь аб жыцці ці творчасці вялікага паэта. Невыпадкова сёння тут можна наведаць музей яго імя — дом, дзе жыў Адам Міцкевіч, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады, куплены бацькам у самым пачатку XIX ст. Фарны касцёл Ператварэння Гасподня — пабудаваны на месцы былога гатычнага, заснаванага яшчэ пры князе Вітаўце — стаў сведкам хрышчэння вялікага паэта, помнік якому ўсталяваны побач з помнікам абарончага дойлідства XIII-XVI стст. — Навагрудскім замкам. Рушым далей і знаходзім ужо сляды вялікага князя Вітаўта — УСЕЛЮБСКІ КАСЦЁЛ — пабудаваны па фундацыі Яна Няміры — канюшага вялікага князя. Мяркуюць, што менавіта гэты касцёл самы стары на тэрыторыі сучаснай Беларусі (1-ая пал. XV ст.).
ЛЮБЧА — сёння гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне, а крыху раней з XVI ст. мястэчка, належала Храптовічам, Гаштольдам, Кішкам, Радзівілам і Вітгенштэйнам і атрымала ў 1590 г. магдэбургскае права і ўласны герб. Сёння на левым беразе Нёмана захаваўся чатырохсотгадовы замак. Да нашых дзён дайшлі толькі дзве вежы і два двухпавярховыя карпусы, але земляныя валы і рвы, якія атачаюць тэрыторыю былога комплексу, утвараюць эфектную "выспачку гісторыі" цэлага краю. Далей крочым у вёску ВАЛЕЎКА, дзе дзейнічае і ў нашы дні царква Святых Пятра і Паўла, пабудаваная ў 1685 г. як Троіцкі касцёл кляштара дамініканцаў і перададзеная ў XIX ст. праваслаўным вернікам. Каб надаць вандроўцы асаблівы святочны дух, а можа і крыху таямнічасці, завітаем у ВЯЛІКУЮ СВАРОТВУ. Паспрабуем разгадаць загадку адзінага, амаль ва ўсім свеце, трохкутнага храма — Траецкай царквы, пабудаванай у 1823 г. і маючай форму нехарактэрную для культавага дойлідства на Беларусі.
Прытрымліваючыся найлепшых традыцый усё той жа колавай кампазіцыі, скончым наш маршрут у месцы, якое мае непасрэднае дачыненне да А. Міцкевіча — яго музеі-сядзібе ў ЗАВОССІ. Менавіта тут нарадзіўся паэт, з часоў якога тут захавалася старая ліпа і невялічкая сажалка, а таксама адноўленая хата і гаспадарчыя пабудовы. Калі не перашкодзяць неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы (галалёдзіца, завіруха, Хаўер :) ) бонусам будзе наведванне ці не найвялікшага гаспадарчага двара ў Шчорсах* у замкавым стылі, так званай "мураванкі Храптовічаў": карпусы стайняў і вуглавыя круглыя вежы. Трэба адзначыць, што нават яны памятаюць нашага вялікага паэта, які жыў у Шчорсах у 1819 і 1820 гг.
Па складзенай ужо традыцыі, падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік курсаў беларускай мовы "Мова Нанова" — як і заўжды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы. Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00, а пры наяўнасці зацікаўленасці, магчымасці, сіл і жадання, можна і пазней. :)
|
|
Кошт экскурсіі, бел. руб.:
|
Кошт экскурсіі для 1 чал.
|
55
|
52
|
|
|
Працягласць экскурсіі: 600 км, 14 гадз Месца пачатку экскурсіі: 8.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі) Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
| |
|
|