EN
Home / Reviews
25 August 2018
Tatsiana Pechan, г.Мінск
Пост на Фэйсбуку, Tatsiana Pechan, 25.08.2018
25 жніўня 2018 года я збіралася паўдзельнічаць у веламарафоне "Дарога замкаў" by Федерация Приключенческих Гонок. Але не атрымалася, паколькі спартыўные мерапрыемства арганізатары перанеслі на 6 кастрычніка 2018. Што рабіць у такім выпадку? ЎДзейнічаць, канешне.
На ровары на тыдні шмат кіламетраў накатала, а вось павандраваць па іншай вобласці роднай Беларусі без дапамогі паважанай Туркомпания "Виаполь" / Viapol Tour Operator ніяк не атрымоўваецца. Так здарылася, што некалькі гадоў таму я выпадкова паабяцала матулі саставіць кампанію ў вандроўцы ў Полацак. Неяк не атрымоўвалася ў мяне выканаць абяцанне. І вось я вырашыла выправіцца. Мне пашанцавала і як раз менавіта сёння ў графіку экскурсій #viapol быў тур "Полацк — патрыярх зямлі беларускай".
Зараз я ўжо з матуляй вяртаюся з гэтай вандроўкі. Да Менска трохі болей за 100 кіламетраў.
Наш экскурсавод Ольга Билецкая (Olga Biletskaya) нас прыемна ўразіла сваёй эрудыцыяй, захопленасцью любай працай і добрым аратарскім майстэрствам! Дзякуем Вам, Вольга, за добры настрой і выдатную кампанію! Экскурсіі ў Сафію, музей кнігадрукавання і Спаса-Еўфрасіннеўскі манастырскі комплекс вельмі спадабаліся! Я была ў верасні 2012 года на гэтым маршруце і хачу адзначыць, што шмат усяго змяняецца ў лепшы бок.
Вандраваць па роднаму краю — гэта крута!
Дзякую #виаполь за магчымасць даверыць арганізацыю ў рукі прафесіяналаў, якія любяць сваю справу і робяць яе якасна!
Да новых сустрэч!
Ваш апантаны турыст:))
Viapol comment: Зборная экскурсія “Полоцк - патрыах зямлі беларускай” 25 жніўня 2018 г. https://viapol.by/assembly/2.1.htm. Менеджэр і забяспячэнне тура Святлана Іоська, Анастасія Страхава, Анастасія Валадашчык, Анастасія Тітко. Экскурсавод Вольга Білецкая