Пост на Фэйсбуку, Tatsiana Pechan, 22.07.2018 21 ліпеня 2018 года — субота, якую я буду доўга ўспамінаць з замілаванасцю ў сэрцы. Дзякую шчыра за ўнікальную магчымасць даведацца шмат цікавай, важнай і месцамі проста неверагоднай інфармацыі пра беларускага паэта з Наваградка — Адама Міцкевіча Туркомпания "Виаполь" / Viapol Tour Operator, Глеб Лабадзенка (Gleb Labadzenka) і ўсіх аратараў экскурсіі "Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Адама Міцкевіча" (https://viapol.by/assembly/6.5.htm)! ФАНТАСТЫЧНА, КРУТА і ПАЗНАВАЛЬНА прайшла мая трэцяя субота ліпеня! Сапраўды, галоўны скарб беларусаў — гэта нашыя людзі! Адам Міцкевіч — выдатны сын беларускай зямлі, які ўсё жыццё васпяваў і ўхвалёўваў родную зямлю ў сваёй паэзіі. "ПАН ТАДЭВУШ", на маю думку, гэта самы выбітны твор Адама Міцкевіча. Я рада, што ў гэтым годзе разам са сваімі студэнтамі наведала ў траўні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы і ў другі раз паглядзела выдатную пастаноўку твора на сцэне любага тэатра. Вандроўка па маршруце "Навагрудак — Уселюб — Любча — Шчорсы — Валеўка — РАЙЦЫ — Завоссе — Вялікая Сваротва" дазволіла ажывіць паэзію Адама Міцкевіча, а таксама злучыць яе з гісторыяй гэтых краёй Беларусі. Сябры, каб гэта адчуць, я вам шчыра раю з'ездзіць і паглядзець уласнымі вачыма! Там вельмі лёгкае паветра, шмат буслоў і паўсюль празрыстая вада рэк і азёр.
Комментарий "Виаполя": Зборная група 21 ліпеня 2018 г. - экскурсійны праект Віаполя "Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Адама Міцкевіча" (https://viapol.by/assembly/6.5.htm) па маршруце Навагрудак - Уселюб - Любча - Шчорсы - Валеўка - Райцы - Завоссе - Вялікая Сваротва. Менеджэр і забяспячэнне тура Святлана Іоська, Анастасія Страхава, Дар'я Лешчанка. Экскурсавод-бенефіцыяр Глеб Лабадзенка