RU
Главная / Отзывы
28 июня 2018 г.
БДПУ імя М. Танка, г. Мінск
24 чэрвеня адбылася экскурсія для супрацоўнікаў БДПУ імя М. Танка. Удзельнікі экскурсіі наведалі месцы, звязаныя з жыццём і творчасцю беларускіх пісьменнікаў Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна.
Мы былі ў доме-музеі Васіля Быкава, у доме, дзе правёў дзіцячыя гады Рыгор Барадулін, пачулі вельмі цікавы аповяд пра гэтых вядомых людзей, наведалі іх могілкі. Аўтар гэтай экскурсіі — Глеб Лабадзенка. Ён таксама быў і нашым экскурсаводам. Чалавек, які сам зрабіў вельмі шмат для таго, каб увекавечыць памяць пра нашых вядомых пісьменнікаў. Было відаць, што ўсё, пра што ён нам распавядаў, было часткай яго жыцця. Менавіта таму мы самі, хоць і ненадоўга, апынуліся ў гэтым асаблівым свеце. Ён дзяліўся з намі сваімі думкамі, перажываннямі, планамі. Аповед суправаджаўся фільмам, а таксама вершамі Рыгора Барадуліна і прозай Васіля Быкава. Падчас экскурсіі мы мелі ўнікальную магчымасць убачыць велічны касцёл і кляштарны корпус бернардзінцаў 1726 года ў Селішчах, які, на жаль, разбураецца.
На працягу доўгага дня мы адчувалі сябе не проста групай экскурсантаў, а вельмі блізкімі людзьмі, якія павольна атрымліваюць асалоду ад беларускага слова нашых пісьменнікаў, пераязджаючы з аднаго мястэчка ў іншае. А беларуская мова з вуснаў Глеба так прыемна дакраналася да нашых сэрцаў. А ўвечары дома яшчэ доўга ўспаміналі месцы, дзе раней мы ніколі не былі, а ў душы гучала наша родная мова.
Вельмі цікава было мець зносіны з Глебам.
Прыемна ўсведамляць, што дзякуючы такім людзям, як Глеб, імёны тых, хто ўславіў беларускую зямлю, будуць жыць у памяці нашага народа.
Комментарий "Виаполя": Карпаратыўная экскурсія для супрацоўнікаў Універсітэта імя М.Танка 24 чэрвеня 2018 г. "Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Барадуліна і Быкава", маршрут: Менск — Бабцы — Лепель — Арэхаўна — Ваўчо — Вушачы — Селішча — Бычкі https://viapol.by/corporate/bel-6.3.htm. Менеджэры і забяспячэнне экскурсіі Дар'я Лешчанка, Наталля Балунда. Экскурсавод-бенефіцыяр Глеб Лабадзенка