RU
Главная / Новости
9 февраля 2017 г.
Уладзімір Цэслер і турызм
Артыкул у любімай газеце "Культура" — наколькі гатовыя ўстановы культуры да наплыву гасцей з 80 краін? http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=13830
Галіна Потаева: Цяпер паездка ў Беларусь становіцца лёгкай: купіў білет і можна ехаць... Але паўстае тады іншае пытанне — для чаго? І тут трэба нямала папрацаваць, каб заахвоціць турыстаў нашым прывабным турыстычным прадуктам.
А адсюль паўстае пытанне прывабнага брэнду Мінска і ўсёй Беларусі, прамоцыі краіны на сусветным турыстычным рынку. Ведаеце, у турызме ёсць такое выслоўе: “Турысты галасуюць нагамі”. Гэта значыць, папулярным з’яўляецца тая краіна, куды турысты едуць. І таму ад выразаў накшталт “Сінявокая Беларусь, у нас вельмі прыгожа і чыста” патрэбны пераход да дызайнерскіх буклетаў накшталт “7 прычын, каб паехаць у Беларусь”. Буклетаў, якія зробяць сапраўдныя майстры графічнага дызайну, як, напрыклад, Уладзімір Цэслер.