RU
Главная / Новости
30 октября 2016 г.
Канцэрт "Кантабіле" з нагоды іх 40-годдзя
Сёння ў Філармоніі — канцэрт "Кантабіле" з нагоды іх 40-годдзя. Прыгожая музыка, выдатныя выканаўцы: з імі нас — Віаполь — звязвае даўгалетняе супрацоўніцтва. Тысячы турыстаў пазнаюць Беларусь праз прызму музыкі ў выкананні гэтага калектыва. Калектыў, які сапраўды можна лічыць “брэндам” краіны, гордасцю і найярчайшым прадстаўніком класічнай музыкі Беларусі, сёння падтрымлівае папулярызацыю шляхетнай культуры і грае на шляхетных балях, якія ладзяць рэканструктарскія клубы ў Беларусі, Літве і Польшчы. Займаецца асветніцкай дзейнасцю.
Сёння ў складзе ансамбля “Кантабіле” працуюць: Яўген Віданаў — флейта (мастацкі кіраўнік), Святлана Папова — скрыпка, Станіслаў Петчанка — віяланчэль, Вадзім Сідараў — клавесін.
З ансамблем “Кантабіле” у розныя часы выступалі многія знакамітыя спевакі, некаторыя з іх ізноў сустрэнуцца разам на юбілейным канцэрце 30 кастрычніка на адной сцэне: Канстанцін Шараў — арган, Ілля Жукоўскі — віяланчэль (прыедзе спецыяльна з Германіі), а таксама разам з імі прыме удзел Марыя Шункевіч — флейта.
Музыкі рыхтуюць да свайго вялікага канцэрта самыя прыгожыя, яркія і разнастайныя творы еўрапейскай, рускай і беларускай музыкі мінулых стагоддзяў.

Сёння ўвесь Віаполь будзе на канцэрце!