Мы выступілі партнёрамі конкурсу "Мая дудка", які праводзіў Музей гісторыі беларускай літаратуры у сакавіку-ліпені 2016 г. і быў прымеркаваны да 125-годдзя выхаду зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская” http://bellitmuseum.by/palazhenne-ab-paradku-arganizatsyii…/ . Сотні работ дзяцей з усёў Беларусі — работы вельмі розныя, вылучэнне пераможцаў было непростым — камісія, ў складзе якой была наш экскурсавод, кандыдат геаграфічных навук Тамара Федарцова, сустракалася некалькі разоў. І вось пераможцы! Усім ім уручаны Сертыфікаты Віаполя на экскурсію “Астравецкая кругасветка” па маршруце Кушляны — Солы — Астравец — Варняны — Міхалішкі — Гервяты. Разумныя і прыгожыя пераможцы: 1. Браткоўскі Юрый, СШ № 16 г. Мазыра 2. Раманькова Анастасія, СШ № 40 г. Магілёва 3. Тукай Марыя, г. Баранавічы 4. Аскірка Дзмітрый, СШ №3 г. Ашмяны 5. Сівакова Аляксандра, Смальянскай СШ Аршанскага раёна 6. Тоўсцік Ксенія, СШ №136 г. Мінска 7. Канапацкая Алена, г. Мінск 8. Навіцкі Мікіта, г. Мінск Віншуем — і вельмі спадзяемся, што Вам будзе цікава і Вам спадабаецца!