На гэты тыдзень анонс экскурсій па Беларусі звязваем з імем класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча — 26 лістапада дзень яго нараджэння (26.11.1930-25.07.1984). Караткевіч стаў адной з найбольш яскравых фігур беларускай літаратуры XX стагоддзя. У сваіх творах ён падняў шырокія пласты гісторыі нашай краіны, ўзбагаціў беларускую літаратуру новымі жанрамі, яго творы вабяць рамантыкай і высокай мастацкай культурай. Дарэчы — ён першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву. Найбольш вядомыя творы Уладзіміра Караткевіча — «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда»,«Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Альшанскі», «Зямля пад белымі крыламі». У Оршы, дзе пісьменнік нарадзіўся, працуе Музей У.Караткевіча, устаноўлены помнік. Падчас нашай папулярнай экскурсіі “Аршанскі кодэкс” наведваем музей, знаёмімся ближэй з гэтым цудоўным пісьменнікам. Помнік ёсць таксамі ў Віцебску, яго імем названы вуліцы, а мемарыялья дошкі устаноўлены на дамах, дзе ён жыў — у Мінску, Рагачове, Оршы… https://viapol.by/belarus.htm — тут расклад экскурсій на канец года і на ўвесь 2027 год: чакаем Вас!