Анонс экскурсій на гэты тыдзень звязваем з імем Яўгеніі Янішчыц — 20 лістапада дзень яе нараджэння (20.11.1948-25.11.1988). Яўгенія Янішчыц — цудоўны наш паэт. Яе паэтычная спадчына — адна з яркіх старонак беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. З самага пачатку тэма роднай зямлі становіцца візітнай карткай яе паэзіі. Першы паэтычны зборнік "Снежныя грамніцы" выйшаў яшчэ падчас вучобы ў БДУ ў 1970 годзе. За ім былі іншыя — кожныя 2-3 гады. Яўгенія Янішчыц набыла прызнанне чытачоў і пісьменніцкага асяроддзя як неперасягненая паэтэса свайго пакалення. Але — пражыла Яўгенія Янішчыц усяго 40 гадоў, трагічна пайшоўшы з жыцця ў лістападзе 1988 года… З 1983 года і да канца Яўгена Янішчыц загадвала аддзелам паэзіі літаратурнага часопіса «Маладосць». У вёсцы Рудка Пінскага раёна (месца нараджэння Яўгеніі) захаваўся бацькоўскі дом з мемарыяльнай дошкай. Парэцкая СШ, дзе яна вучылася, носіць яе імя, там створаны літаратурны музей. Яе імя прысвоена і Пінскай бібліятэцы, а адна з вуліц Пінска названа ў яе гонар. Імя Яўгеніі Янішчыц гучыць у нашых экскурсіях не толькі па Пінску… Яўгeнiя Янiшчыц — Tы пaклiч мянe. Пaзaвi...
Tы пaклiч мянe. Пaзaвi. Taм зaблyдзiмcя ў xмeльныx тpaвax Пaчынaeццa ўcё з любвi Haвaт caмaя пpocтaя явa I тaды дyшoй нe кpывi Ha дapoзe жыцця шыpoкaй Пaчынaeццa ўcё з любвi– Пepшы пocпex i пepшыя кpoкi
Пpыpyчaюццa caлaўi Taм дзe выбeглi ўдaль кaнaвы Пaчынaeццa ўcё з любвi — Aдчyжэннe i бoль i нянaвicць
Tы пaклiч мянe. Пaзaвi Cтo дapoг зa мaiмi плячымa Пaчынaeццa ўcё з любвi A iнaкш i жыць нeмaгчымa https://viapol.by/belarus.htm — тут поўны расклад экскурсій: чакаем Вас!