Там будзе многа чаго цікавага-прыгожага-каштоўнага… Мне найбольш запомніліся плыўныя перакаты Ашмянскага ўзвышша, якія падахвочваюць дарогі то з натугай узбірацца на ўзгоркі, то плаўна спускацца з іх. Прытрымліваючыся гэтымі нянуднымі дарогамі, падарожніку толькі і застаецца, што без стомы любавацца дзіўна зменлівымі пейзажнымі карцінамі з інтрыгуючымі ўкрапінамі ў іх сілуэтаў касцёлаў, цэркваў, манастыроў, вясковых сядзіб, хутароў… Прырода надзяліла гэты край ландшафтамі чароўнай, элегічнай прыгажосці… Што яшчэ убачым: • Стыльны музей • Старажытную сінагогу з незвычайнай столлю • Цудоўную сядзібу Ф.Багушэвіча ў маляўнічым асяроддзі • Вадзяны млын • Езуіцкі калегіум • Гару Даўмонта на беразе возера Свір • Адзін з найпрыгажэйшых інтэр’ераў касцёла ў Беларусі У суботу 12 верасня запрашаем на экскурсію — ЗОРКУ тыдня "Чароўны ліхтар Ашмян” па маршруце Ашмяны — Жупраны — Кушляны — Жодзішкі — возера Свір — Міхалішкі) са зніжкай 20 %. https://viapol.by/assembly/1.36.htm. Запрашаем!