RU
Главная / Новости
3 августа 2026 г.
Анонс экскурсій на 3-9 жніўня з Адамом Мальдзісам
На гэтым тыдні ўспамінаем Адама Мальдзіса, нашага знакамітага даследчыа — 7 жніўня 1932 года ён нарадзіўся. Літаратуразнавец, празаік, перакладчык; доктар філалагічных навук, прафесар. Доўгі час Адам Мальдзіс працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.
Самыя вядомыя яго працы прысвечаны гісторыі і культуры Беларусі мінулых стагоддзяў. У кнізе “Падарожжа ў XIX стагоддзі” (1969) прадстаўлены партрэты пісьменнікаў, музыкаў, падарожнікаў, грамадскіх дзеячаў.
Але самае вядомае яго даследаванне — «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.: нарысы быту і звычаяў». У кнізе ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры XVIII ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі. Абапіраючыся на старадаўнія дзённікі і ўспаміны, аўтар дае сацыяльныя партрэты шляхты, мяшчанства і сялянства XVIII ст., расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі. Без гэтага даследвання цяжка ўявіць жыцце людзей ў прошлыя стагоддзі, калі фарміравалася нашая гістарычная і культурная спадчына. Адам Мальдзіс пражыў 89 гадоў. Пахаваны на Астравеччыне, праз якую праходзяць многія нашыя экскурсіі...
Поўны анонс экскурсій гладзіце на сайце https://viapol.by/belarus.htm
Запрашаем!