RU
Главная / Новости
13 июля 2026 г.
Анонс экскурсій 13-19 ліпеня з Янкам Купалам
На мінулым тыдні быў дзень нараджэння нашага самага знакамітага паэта — Янкі Купалы (07.07.1882). Едзем да яго ў суботу — падчас экскурсіі “Аршанскі кодэкс” пабываем у яго Ляўках на маляўнічым беразе Дняпра...
✔️ Яго вершы, паэмы, п'есы сталі сапраўднай энцыклапедыяй жыцця. Ён абагаціў беларускую мову, ператварыў яе ў паўнавартасны літаратурны інструмент, здольны выказваць глыбокія філасофскія і грамадзянскія ідэі.
✔️ Важная і грамадская дзейнасць: паэт актыўна ўдзельнічаў у стварэнні Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт), які пазней стаў Нацыянальнай акадэміяй навук; стаяў ля вытокаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Янку Купалу называюць песняром беларускага народа. І адзін з яго знакамітых вершаў стаў песняй, якую цудоўна выканалі “Песняры”, памятаеце? "Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены."
(Спадчына — 1918 год)
Аб культурнай і гістарычнай спадчыне краіны — нашыя экскурсіі і на гэтым тыдні...
Поўнасцю расклад экскурсій на ўвесь тыдзень і весь год глядзіце на сайце https://viapol.by/belarus.htm