RU
Главная / Новости
6 июля 2026 г.
Зорка тыдня - экскурсія 05.07 "Мястэчкі Беларусі"
118 раёнаў у Беларусі. Больш за палову — у нашых экскурсіях.
✔️ Нейкія паказваем даўно — у іх помнікі сусветнага ўзроўню
✔️ У нейкія сталі ездзіць потым — у іх былі адрэстараваныя ці музеефікаваныя помнікі даўніны
✔️ У нейкія пачалі рабіць экскурсіі нядаўна — у іх з'явіліся новыя аб'екты прыцягнення турыстаў, прыведзены ў парадак помнікі даўніны
✔️ Нейкія цэнтры з'явіліся ў Графіке пасля таго, як у іх адкрыліся аб'екты прамысловага турызму, сфармаваліся цэнтры інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны.
✔️ Але вельмі цікавыя такія цэнтры, якія не толькі самі з'яўляюцца месцам прыцягнення турыстаў, але і цэнтрам рассыпаных фокруг "жамчужын" — маленькіх вёсак, мястэчак, пейзажаў, храмаў, жывапісных руін, месцаў жыцця вялікіх людзей.
І ў нас такіх раённых цэнтраў шмат! Адзін з іх — Ашмяны. У гэтую суботу едзем з "ліхтаром" разглядаць-пазнаваць іх.
Запрашаем на экскурсію — ЗОРКУ тыдня "Чароўны ліхтар Ашмян” па маршруце Ашмяны — Жупраны — Кушляны — Жодзішкі — возера Свір — Міхалішкі) са зніжкай 20 % https://viapol.by/assembly/1.36.htm