Мястэчкі Беларусі… Тут цэлы мір! Гэты гістарычны тып паселішчаў Беларусі ўвабраў у сябе пераходныя рысы вёскі і горада. Шматнацыянальныя і шматканфесійныя, у іх захаваліся старадаўнія храмы, маляўнічыя сядзібы, цікавае дойлідства. Падчас экскурсіі — зоркі тыдня — наведаем мястэчкі вярхоўяў Нёмана на Стаўбцоўшчыне, пачуем пра іх багатую гісторыю, убачым храмы XVI стагоддзя, паслухаем паэзію сусветнага ўзроўню, пабываем на арганным канцэрце. Усё гэта пра экскурсію — ЗОРКУ тыдня "Мястэчкі Беларусі: храмы, паэзія, музыка". Едзем па маршруце Рубяжэвічы — Стоўбцы — Акінчыцы — Смольня — Мікалаеўшчына — Новы Свержань са зніжкай 20 % у нядзелю 5 ліпеня https://viapol.by/assembly/3.6.1.htm. Запрашаем!