Усё адносна: старая экскурсія. Старая па існаванні ў фірме — 33 гады. Але калі казаць аб веку чалавека — вельмі нават выдатны век, можа нават самы выдатны. Мы пра экскурсію "Дойлідства Налібоцкага краю". У першыя гады існавання фірмы гэта была адна з самых папулярных у нас экскурсій (другое месца пасля экскурсіі ў тады паўразбураны замак у Міры і да замка ў Нясвіжы з санаторыем унутры). ✔️ Маршрут уключае ў сябе маляўнічыя мястэчкі з помнікамі XIV-XVIII стагоддзяў у стылі готыкі, барока, рэнесансу, класіцызму ✔️ За імі — вялізны пласт нашай гісторыі і культуры. ✔️ Два замкі, некалькі цудоўных храмаў ✔️ Радзіма выбітнага чалавека ✔️ Маці эшыботаў у Валожыне з цудоўным музеем і скульптурамі звонку Варта пільней прыгледзецца ў твары гэтых старажытных паселішчаў, якія пакінулі свой значны след у гісторыі і да нашых часоў захавалі цікавыя сведчанні мінуўшчыны — велічныя замкі, старажытныя храмы і манастыры, цікавыя гісторыі і паданні... Едзем па маршруце Валожын — Вішнева — Гальшаны — Баруны — Крэва са зніжкай Зоркі тыдня 20 % у нядзелю 28 чэрвеня https://viapol.by/assembly/1.5.htm. Кошт са зніжкай — 144 рублі. То запрашаем!