RU
Главная / Новости
26 мая 2026 г.
Зорка тыдня - экскурсія 30.05 "Там б’е крылом гісторыя сама"
"Там бьет крылом История сама,
И, догорая, рдеет солнце Славы
Над красотой, сводящею с ума..."
Гэтыя словы — крылатая фраза ангельскаго паэта-рамантыка Джорджа Гордана Байрана. Яна гучыць у 4-й песні паэмы «Пілігрымка Чайльд-Гаральда» (1818 год) у апісанні Венецыі і Маста ўздыхаў.
А мы пазычылі гэтыя радкі для назвы адной з найцікавейшых нашых экскурсій.
І тады, калі мы толькі пачыналі і многія помнікі даўніны былі ў руінах; і цяпер, калі у гэтага маршрута з'явілася мноства "рафініраваных" канкурэнтаў — гэтая экскурсія зорка. І ў гэтую суботу яна ЗОРКА тыдня — са зніжкай 20 %. І, на наш погляд, ёй вельмі да твару словы лорда Байрана. Едзем па маршруце Іўе — Суботнікі — Жамыслаўль — Гальшаны — Баруны — Крэва са зніжкай 20 % у суботу 30 мая
https://viapol.by/assembly/1.25.htm. Кошт са зніжкай — 136 рублёў. Запрашаем!