Набліжаецца лета, і мы зноў пачынаем нашу акцыю — найсмачнейшая кава ў кавярні насупраць Віаполя для кожнага, хто купляе ў офісе экскурсіі. Як гэта адбываецца: ✔️ Вы прыходзіце ў офіс Віаполя на Інтэрнацыянальную 14 і набываеце экскурсію. ✔️ Атрымліваеце ў падарунак ад нас талончык на каву у кавярні AMERICANO насупраць — вул. Інтэрнацыяльная 5. На выбар любая кава стандартнага аб'ёму: эспрэса, амерыкана, капучына. І БОНУС — зніжка 10% на любы дэсерт. ✔️ А так як офіс Віаполя знаходзіцца ў цэнтры Старога горада, то раім сумясціць наведванне офіса і кафэ з шпацырам па Рэвалюцыйнай-Інтэрнацыянальнай-Камсамольскай. Назвы з XX стагоддзя, а пабудовы XVIII-XIX стагоддзяў. Яркія малыя архітэктурныя формы, пешаходныя зоны, Чырвоны дворык, Сіняя каза, Пінкі Бандзінскі з новай тэрасай — тут увесь час нешта адбываецца! Запрашаем за цікавым, смачным, карысным!