RU
Главная / Новости
13 апреля 2026 г.
Зорка тыдня - экскурсія 19.04 "Там б’е крылом гісторыя сама"
Віншуем, дарагія сябры, са светлым Святам Вялікадня! Жадаем Вам душэўнага міру, радасці і дабра.
І сёння, у Светлы панядзелак, аб'яўляем зоркай тыдня экскурсію... ў «маленькі Іерусалім». Так часамі называюць Іўе. Там знаходзіцца адзіны у нашай краіне Музей нацыянальных культур. Там на былой рыначнай плошчы пастаўлены ўнікальны помнік "Адзінства чатырох канфесій": юдаізм, каталіцызм, праваслаўе і іслам. І нібы ў працяг гэтай тэмы верацярпімасці ля сцен старажытнага касцела св. Пятра і Паўла стаіць Статуя Хрыста, якая мімаволі асацыіруецца са знакамітай скульптурай у Рыа-дэ-Жанейра.
Знакамітыя замкі, храмы розных канфесій, часткова адрэстаўраваныя старадаўнія сядзібы, манастыры убачым на гэтай экскурсіі. Едзем па маршруце Іўе — Суботнікі — Жамыслаўль — Гальшаны — Баруны — Крэва са зніжкай 20 % у нядзелю 19 красавіка
https://viapol.by/assembly/1.25.htm. Кошт са зніжкай — 136 рублёў. Запрашаем!