У сакавіку, а менавіта 10 сакавіка 1942 года — нарадзіўся Міхась Ткачоў, наш цудоўны зямляк, кніга якога "Замкі Беларусі" 1977 года выдання стала настольнай для кожнага экскурсавода. Грунтоўнае выданне: сістэматызацыя замкавага будаўніцтва ў Беларусі, генезіс, эвалюцыя і этапы развіцця замкаў і абарончых збудаванняў населеных пунктаў краіны. Вывераныя факты, мноства ўласных археалагічных даследаванняў — гэта ўсё пра яго (Міхася Ткачова) і пра іх (замкі, якія захаваліся і разбураныя замкі на тэрыторыі Беларусі). Потым былі і іншыя кнігі, іншыя даследванні... але 50 гадоў ўсяго пражыў доктар гістарычных навук Міхась Ткачоў. На гэтым тыдні на экскурсіях мы убачым Мір, Нясвіж, Гродна, Крэва, Баруны, Ліду — пры напісанні тэкстаў гэтых экскурсій выкарыстоўваліся вынікі даследаванняў Михася Ткачова... То запрашаем! Расклад экскурсій на сайце https://viapol.by/belarus.htm