RU
Главная / Новости
2 марта 2026 г.
Зорка тыдня - экскурсія 07.03 "Чароўны край Пастаўскі"
На мінулым тыдні Міністэрства культуры абвясціла Паставы культурнай сталіцай Беларусі 2026 года.
Таму на гэтым тыдні мы абвяшчаем экскурсію ў Паставы зоркай тыдня.
Якраз у выходныя мы абнавілі фатаграфіі гэтага маршруту на сайце, і яшчэ раз убачылі, які ж гэта багаты маршрут!
✔️ Паставы вядомыя з 1409 года... З пачатку XVIII ст. Паставы пераходзяць да Тызенгаўзаў — прадстаўнікоў старажытнага рыцарскага ліфлянцкага роду. Асабліва праславіўся сярод іх Антоній Тызенгаўз. Пры ім складаецца ансамбль Рынкавага пляца, які захаваў дагэтуль маляўнічыя пабудовы XVIII стагоддзя: аўстэрыю, пярэсты шэраг каменных дамоў з вытанчаным дэкорам. Захаваўся тут і акружаны шырокім паркам рэпрэзентатыўны палац Тызенгаўзаў. Есць тут і Пастаўскі цэнтр рамёстваў. І як напісана на дыване-маляванцы ў Доме рамёстваў — "Шчасце ёсць у Паставах!"
Что яшчэ цікавага і адметнага ў гэтым маршруце?
✔️ Камаі! Ў 1606 годзе тут быў збудаваны манументальны касцёл Св. Іаана Хрысціцеля. Гэты касцёл — адзін з нямногіх на тэрыторыі Беларусі, які ніколі не быў зачынены. Гэты факт, улічваючы яго салідны ўзрост — 400 гадоў, робіць касцёл унікальным. Храм нагадвае сабой хутчэй крэпасць — гэта адзін з нямногіх у Еўропе храмаў з элементамі абароннага дойлідства. А ў прыгожым барочным інтэр'еры знаходзіцца арган, які зачаруе гукамі цудоўнай арганнай музыкі.
✔️ А яшчэ Лучайскі храм-манумент у імя Св. Тадэвуша; нядаўна адрэстаўраваны невялікі палацава-паркавы комплекс Бішэўскіх у Лынтупах; цудоўныя панарамы мноства азёр — усё гэта Вы убачыце на маршруце!
То запрашаем на нашу экскурсію-зорку са зніжкай 20 %https://viapol.by/assembly/1.33.htm