RU
Главная / Новости
23 февраля 2026 г.
З Рыгорам Барадуліным анонс экскурсій на 25.02-01.03
Рыгор Барадулін...
На гэтым тыдні ўзгадваем нашага цудоўнага паэта, разумнага і дасціпнага чалавека — Рыгора Барадуліна: 24 лютага 1935 года ён нарадзіўся.
Нават калі мы жывем у вялікім горадзе, усё роўна ў кожнага з нас ёсць малая радзіма — месца, дзе мы нарадзіліся ці нарадзіліся нашы бацькі, бабулі, дзядулі; месца, дзе дрэвы былі вялікімі; наша месца сілы...
Аб гэтых месцах — нашы экскурсіі. Пра гэтыя месцы — верш Рыгора Барадуліна:
“Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страціць святое штосьці”. Яго месца сілы — Вушацкі раён на Віцебшчыне. Там ён быў пахаваны ў 2014 годзе...
Многа экскурсій у нас у гэты цудоўны азёрны край, але... летам. А цяпер — самы кароткі расклад экскурсій на тыдзень, як самы кароткі і гэты месяц:
Глядзіце экскурсіі тут: https://viapol.by/belarus.htm
На здымку — Сын і Маці. Месца пахавання Рыгора Барадуліна