Наступіла лета, а, як вядома: "лето — это маленькая жизнь". Пачынаем нашу акцыю — найсмачнейшая кава ў кавярні насупраць Віаполя для кожнага, хто купляе ў офісе экскурсіі. Як гэта адбываецца: Вы прыходзіце да нас у офіс на Інтэрнацыянальную 14 і набываеце экскурсію. І атрымліваеце талончык на каву ў падарунак у кавярні AMERIKANO (насупраць — вул. Інтэрнацыяльная 5) Кава на выбар (на месцы) — эспрэса, амерыкана, капучына. Любая кава стандартнага аб'ёму. І БОНУС — зніжка 10% на любы дэсерт А так як офіс Віаполя знаходзіцца ў цэнтры Старога горада, то раім сумясціць наведванне офіса і кафэ з шпацырам па Рэвалюцыйнай-Інтэрнацыянальнай-Камсамольскай. Назвы 20-га стагоддзя, а пабудовы 18-19-га стагоддзяў. Яркія малыя архітэктурныя формы, пешаходныя зоны, Чырвоны дворык, Сіняя каза, Пінкі Бандзінскі з новай тэрасай — тут увесь час нешта адбываецца! Запрашаем за цікавым, смачным, карысным!