RU
Главная / Новости
20 августа 2024 г.
Зорка тыдня - "Рамантыка азернага краю" 25 жніўня
Пазнаёмімся з роднымі мясцінамі Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Адпраўляемся ў азёрны край, дзе свой адбітак пакінула не толькі гісторыя, але і таленавітыя асобы. Зорка тыдня са зніжкай 20% — “Рамантыка азёрнага краю”
✔ Пабываем у доме-музеі Васіля Быкава ў Бычках
✔ Горад Ушачы раскажа нам пра Рыгора Барадуліна, пакажа яго дом і магілу. Таксама пабачым млын і касцёл Святога Лаўрына пачатку ХХ стагоддзя
✔ Наведаем мемарыяльны комплекс “Прарыў”
✔ Даведаемся пра гісторыю Сапегаў у Лепелі, пабачым касцёл Святога Казіміра і драўляную царкву
✔ У вёсцы Чэрасава пазнаёмімся с мастачкай Лорай Паўлавай і яе мужам. Спачатку каля сваёй сядзібы на беразе возера яны зрабілі лавандавае поле і прымалі гасцей падчас яго квітнення, а некалькі год таму купілі сялянскую хату і перабудавалі яе… у сапраўдную галерэю!
✔ І ўся гэтая экскурсія праходзіць на беларускай мове
Што яшчэ цікавага?
✔ Пазнаёмім Вас з Цмокам, які жыве на беразе празрыстага і маляўнічага Лепельскага возера

Едзем у нядзелю 25 жніўня — апошні раз у гэтым годзе
Затое са зніжкай 20%
“Рамантыка азёрнага краю”
Бычкі — мемарыял “Прарыў” — Ушачы — Сядзіба “Лаванда Лепей” — Лепель
127 руб з пачастункам і абедам замест 159 руб
Глядзіце праграму і займайце месцы па спасылцы на сайце https://viapol.by/assembly/3.12.htm