RU
Главная / Новости
10 июня 2024 г.
Зорка тыдня - "Шчучыншчына" 15 чэрвеня
Зорка тыдня — "Шчучыншчына" 15 чэрвеня
Маршрут такі: Мураванка — Жалудок — Ішчална — Ражанка — Шчучын — Галавічполле — Старыя Васілішкі — Гурнофель
Кошт экскурсіі са зніжкай 119 рублёў (замест 149 руб.).
Падарожнік, які праязджае па рэканструяванай і незвычайна папрыгажэўшай Гродзенскай шашы М6, часцяком і не падазравае, якія сюрпрызы зберагла для яго дарога! Але варта толькі звярнуць з шашы дзе-небуць каля аграгарадка Мажэйкава — і ўсяго праз некалькі хвілін, сярод сціплага сельскага пейзажу, на вачах вырастаюць адзін за адным цудоўныя помнікі архітэктуры Беларусі. Гэта і знакамітая царква-крэпасць ў Мураванцы (катэгорыі "0"!), вядомая цяпер як царква Раства Багародзіцы. А ад Мураванкі дарогі правядуць нас праз старадаўнія паселішчы, напоўненыя сапраўднымі гістарычнымі скарбамі, назвы якіх гучаць як песня... Адным словам — Шчучыншчына!
Запрашаем! https://viapol.by/assembly/1.33.htm