RU
Главная / Новости
14 июня 2023 г.
У Музей маляванкі ў Заслаў'і
14 чэрвеня каманда супрацоўнікаў Віаполя наведала Музей Маляванкі ў Заслаў'і. Музей, які даўно чакалі — і таму, што гэта вельмі важная часта беларускага народнага мастацтва, і таму, што ў найбліжэйшым асяроддзі Мінска так не хапае месцаў для наведвання турыстамі. Марына Леанович, Даша Праснякова, Віта Дарожкіна, Юлія Безмен і Анастасія Лаўрыненка паехалі у Заслаў'е, каб на ўласныя вочы пабачыць музей і абмеркаваць шляхі яго выкарыстоўвання у турыстычных праграмах Віаполя.
Тое, што менавіта ў старажытным Заслаў'і з'явіўся такі музей, нам падаецца вельмі важным — горад атрымаў дадатковы элемент у пазл адлюстравання сваей тысячагадовай даўніны. І гэты элемент вельмі пазітыўны, утульны, цёплы. Маляваныя дываны былі ці не ў кожнай хаце на Беларусі. Шматлікія лебедзі, чароўныя птушкі, цудоўныя кветкі ды казачныя жывелы на дыванках каля ложкаў супакойвалі дзетак перад сном, будзілі іх фантазію, выносілі думкі дзяцей у казачны свет прыгажосці і дабрыні.
Першы ў Беларусі музей, прысвечаны традыцыйнаму роспісу маляваных дываноў, распачаў работу подчас акцыі “Ноч музеяў”, прымеркаванай да Міжнароднага дня музеяў (прайшла 19 траўня 2023 года). Алена Кіш і Язэп Драздовіч — галоўныя мастакі маляваных дываноў, тут сабрана самая вялікая калекцыя іх твораў.
Пачынаем працу над стварэннем новых экскурсійных праграм з наведваннем гэтага музея — чакайце анонсы!