Учора адбылася прэм'ера экскурсіі — "Усходні экспрэс". Можна сказаць, что прэм'ера двайная, таму што прэм'ера новай экскурсіі і адначасова прэм'ера Бенефіса Яўгеніі Дуко, нашага экскурсавода. Маршрут экскурсіі такі: Боркі — Баркалабава — Быхаў — Слаўгарад — Блакітная крыніца — Лясная. Жэня выбрала для свйго бенефісу новыя аб'екты, якія рэдка сустракаюцца у нашай экскурсійнай практыцы. Старанна Жэня падыйшла для складання маршрута — 2 разы папярэдні праехала яго з мужам (дзякуй, Максім!), каб скласці дакладны таймінг, удасканаліць калейнасць агляду аб'ектаў. А аб'екты тут вельмі розныя: старадаўні манастыр, знакаміты прыродны аб'ект, храмы розных канфесій, мемарыл часоў Другой святовай... І экскурсія атрымалася! Водгукі ад турыстаў суперпазітыўныя! Цяпер думаем на наступны год зрабіць гэтую экскурсію рэгулярнай.