Па шматлікіх просьбах нашых сяброў, турыстаў, экскурсаводаў — анансуем другую аўтограф-сесію Анатоля Варавы, нашага супрацоўніка, экскурсавода, аўтара цудоўнай кнігі "Эцюды аб Беларусі", якую Віаполь меў гонар нядаўна выдаць. Першая аўтограф-сесія прайшла з вялізным поспехам — у Беларусі многа людзей адукаваных і зацікаўленых (а як раз такія — нашая аўдыторыя на экскурсіях). Гэтая кніга — самы поўны зборнік экскурсійных тэкстаў па самых атрактыўных мясцінах Беларусі. То запрашаем: 2 жніўня ў 18.00 у офісе Віяполя па вул. Інтэрнацыянальнай 14 адбудзецца аўтограф-сесія аўтара. Можна будзе набыць кнігу і Анатоль Георгіевіч падпіша кожнаму. Кніг і цукерак хопіць на ўсіх — запрашаем любімых турыстаў, экскурсаводаў і ўсіх ахвочых!