RU
Главная / Новости
16 мая 2022 г.
Анонс музейных экскурсій на 17-22 траўня
Ужо 45 год ёсць такі дзень, калі у музеяў свята — 18 траўня адзначаецца “Міжнародны дзень музеяў”. Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае сваё стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны. Яны такія розныя — музеі ў Беларусі. Палічылі: 14 музеяў наведаем на гэтым тыдні; некаторыя па некалькі разоў — https://viapol.by/belarus.htm
А увогуле экскурсіі на гэтым тыдні вельмі цікавыя. Нараўне з традыцыйнымі ў будныя дні, у выхадныя ёсць магчымасць пабываць ва ўнікальнай Ельні, убачыць касмічны пейзаж гранітных кар'ераў у Мікашэвічах, прайсціся па экалагічнай сцежцы па балоце, пазнаёміцца з "Шчучыншчынай", забрацца на тоўстую ці тонкую назіральную вежу на гары Маяк, пакатацца на карабліках па знакамітым канале ці маляўнічай рацэ, даведацца пр 10 тысяч гадоў беларускай гісторыі у адной з самых маладых музейных прастораў краіны. Са святам музеяў, сябры!
Галоўнае: УСЕ ЎКЛЮЧАНА — уваходныя квіткі ва ўсе музеі, смачныя абеды, усе экскурсіі, дэгустацыі і наведванні. Экскурсіі зборныя, гарантаваныя. Усе экскурсіі з коштамі, датамі, падрабязнымі праграмамі, мноствам фота і онлайн заказ — на сайце https://viapol.by/belarus.htm.
Маб. (+375 29) 689-15-39, 779-15-39
Тэл. (+375 17) 270 00 60, 270 00 85, 379 15 39, 328 36 39