RU
Главная / Новости
2 мая 2022 г.
Анонс як да Токіа экскурсій на 5-10 траўня
Як да Токіа — больш за 8 300 км — мы праедзем па Беларусі на гэтым падоўжаным тыдні падчас зборных экскурсій: 23 экскурсіі, амаль 300 экскурсійных гадзін, мноства цікавых наведванняў. Доўгія выходныя наступны раз будуць толькі ў лістападзе — таму карыстаемся выпадкам і едзем!
Экскурсіі 5-10 траўня надзвычай разнастайныя:
- Па географіі — едзем на поўнач і усход (ў Полацк, Віцебск, Глыбоцкія азеры); на захад (у Навагрудак, Гродна, Брэст etc); на поўдзень (у Пінск и Моталь)...
- Па даўжыні — едзем на палову дня, на цэлы дзень, на 2 і 3 дні
- З дэгустацыямі — у “Ратаве” слімакі; у “Суле” і “Дукоры” моцны напой; у “Цэнтры Еўропы” і “Гранд-Мілку” унікальныя сыры; у “Ганцы” рамесляны хлеб...
- З мясцовай кухней — ў Моталі знакамітыя прысмакі, на аграсядзібах арыгінальныя абеды, у мястэчках натуральныя рэгіянальныя стравы...
- З наведваннем мемарыяльных сядзіб — Міцкевіча ў Завоссі, Агінскага ў Залессі, Ленскіх у Суле, Радзівілаў у Нясвіжы і Міры, Путкамераў у Бальценіках, Касцюшкі ў Косаве, Сапегаў ў Ружанах, Шагала ў Віцебску, Ашторпа ў Дукоры...
- З прыродай — экасцежка ў Налібоцкай пушчы, лес і вальеры ў Белавежскай пушчы, міфалогія і вальеры ў Бярэзінскім запаведніку, мноства азераў на Глыбоччыне...
- З катаннямі на карабліках — па Аўгустоўскаму каналу каля Гродна, па Піне ў Пінску, па Заходняй Дзвіне ў Вітебску, па возеры Івесь
- З арганнымі канцэртамі — у Гродна, Полацку і Пінску...
- З замкамі — абноўленымі у Міры, Нясвіжы, Лідзе, Гродна; руінамі ў Навагрудку; парэшткамі ў Гераненах...
- З самымі знакамітымі кляштарамі — у Жыровіцах і Полацку...
- З унікальнымі праваслаўнымі і каталіцкімі храмамі — у Полацку, Сынкавічах, Слоніме, Гервятах, Гродна, Нясвіжы, Пінску, Навагрудку, Дзятлаве, Вялікай Сваротве etc)
- З падарункам — ад Шклозавода Неман для кожнага...
----- І лайфхак — прыдатныя сувеніры у аграсядзібах, фірмовай краме на шклозаводзе, стылевыя “Віцебскай школы” у краме музея Народнага Мастацкага вучылішча. Набыць можна сувеніры для сябе, падарункі для будучых нагод.
Глядзіце тут, калі ласка https://viapol.by/belarus.htm: падрабязныя праграмы, зручны фільтр, мноства здымкаў, замова і аплата анлайн.