RU
Главная / Новости
27 апреля 2022 г.
Прэзентуем экскурсію "Беларускія традыцыі"
Прэзентуем экскурсію “Беларускія традыцыі”.
Маршрут: Радашковічы — «Белхудожкераміка» — Музей Янкі Купалы ў Вязынцы — сядзіба "Мір пчол"
Бліжэйшая — на гэтым тыдні ў пятніцу 29.04 https://viapol.by/assembly/2.24.htm
Потым па серадах: 18 траўня; 1, 8,15, 29 чэрвеня; 13 і 27 ліпеня; 10 і 24 жніўня.
У гэтай экскурсіі адметным з’яўляецца разнастайнасць:
- Асоба Янкі Купалы: нарадзіўся ў Вязынцы, быў хрышчоны ў касцеле ў Радашковічах
- Маляўнічыя і — само сабой — фотагенічныя пейзажы: Вязынка ўвогуле ці не самы маляўнічы куток Беларусі
- Экскурсія на завод самых знакамітых у Беларусі керамічных вырабаў - «Белхудожкераміка»
- Аказія купіць сувеніры-падарункі пра запас ў фірмовай краме
- Утульная аграсядзіба — усе пра пчол: і вулеі, і фільм, і дэгустацыя, і недарагі мед. А яшчэ традыцыйная музыка — каб адпавядаць назве экскурсіі

Таму запрашаем на эскурсію ў бліжэйшую пятніцу
Галоўнае: УСЕ ЎКЛЮЧАНА — уваходныя квіткі ў музей, смачны абед, усе экскурсіі, дэгустацыі і наведванні. Экскурсіі зборныя, гарантаваныя. Усе экскурсіі з коштамі, датамі, падрабязнымі праграмамі, мноствам фота і онлайн заказ — на сайце https://viapol.by/assembly/2.24.htm