RU
Главная / Новости
11 апреля 2022 г.
Анонс экскурсій пад знакам вады на 13-17 красавіка
Дванаццаць зборных экскурсій па Беларусі ў нас на гэтым тыдні https://viapol.by/belarus.htm. Есць навінкі — экскурсіі зусім новыя, абноўленыя і актуальныя. Але галоўнае — пад знакам вады: разліў на Прыпяці; вадзяны млын ў Жодзішках; незвычайныя крэйдавыя кар'еры ў Краснасельскім.
Што будзе:
Зусім новыя:
“Чароўны ліхтар Ашмян” (едзем: Ашмяны — Жупраны — сядзіба ў Кушлянах — Жодзішкі — возера Свір — Міхалішкі). І арганны канцэрт, і вадзяны млын, і пейзажы — цудоўна!
“Ваўкавыскія россыпы” (едзем: Рось — Краснасельскі — Крэйдавыя кар'еры — Ваўкавыск — Гнезна — сядзіба ў Падароску). І Напалеон, і цудоўныя храмы, і “беларускія Мальдзівы”, і людзі!
Абноўленыя:
“Пад зоркай Навагрудка” (едзем: Завоссе — возера Свіцязь — Навагрудак — замак ў Любчы з анімацыяй і пачастункам). Летам будзем ехаць да слімакоў у Ратаў — але цяпер слімакі яшчэ спяць…
Актуальныя:
“Старажытны Тураў” (едзем: Тураў — Альшаны — Давыд-Гарадок). Пачаўся разліў на Палессі — гэта трэба бачыць. Сапраўды Мора Герадота!
Усе экскурсіі https://viapol.by/belarus.htm:
Галоўнае: УСЕ ЎКЛЮЧАНА — уваходныя квіткі ва ўсе музеі, смачныя абеды, усе экскурсіі, дэгустацыі і наведванні. Экскурсіі зборныя, гарантаваныя. Усе экскурсіі з коштамі, датамі, падрабязнымі праграмамі, мноствам фота і онлайн заказ — на сайце https://viapol.by/belarus.htm.
Маб. (+375 29) 689-15-39, 779-15-39