RU
Главная / Новости
30 марта 2022 г.
У Пружанах семінар - даклад Т.Яцкевіч
29 сакавіка ў Пружанах адбыўся семінар «Зялёныя маршруты як рэалізацыя гісторыка-прыроднага патэнцыяла раёна ў турызме”. На семінары прысутнічалі супрацоўнікі сферы турызму, музейныя работнікі і краязнаўцы, настаўнікі, работнікі галіны турызму раённага выканкама.
З дакладамі выступілі выкладчыкі БДУ кандыдат геаграфічных навук Аляксей Яротаў (пра гісторыю стварэння і сістэмную арганізацыю зялёных маршрутаў), выкладчык Наталля Пісарчук (пра выкарыстанне прыродных аб’ектаў пры распрацоўцы экалагічных маршрутаў) і экскурсавод Віаполя Таццяна Яцкевіч (пра турыстычны патэнцыял Ружанаў).
Па выніках семінара плануецца стварэнне ініцыятыўнай групы для распрацоўкі зялёнага маршрута раёна