RU
Главная / Новости
17 марта 2022 г.
Анонс эклектычных экскурсій на 16-20 сакавіка
Сем зборных экскурсій па Беларусі ў нас на гэтым тыдні. Ці не самая цікавая —
"Бабруйскі трыкутнік": снег ужо сыйшоў і палацы ў Жылічах (самы вялікі палац ў Беларусі!) і ў мястэчку Красны Бераг (самы зацейлівы і эклектычны, на мяжы добрага густу) выглядаюць ў сваёй незаслоненай прыгажосці.
І гэта ўсё — 19-е стагоддзе.
Жылічы — пачатак 19-га стагоддзя.
Красны Бераг — канец 19-га стагоддзя.
Жылічы — стыль класіцызм, вяртанне ў антычнасць. Будынак светлы, сіметрычны
Красны Бераг — эклектыка, змешванне розных стыляў. Будынак асіметрычны, рознакаляровы, вычварны.
Адно стагоддзе — але якая дынаміка архітэктуры! А ў экскурсіі яшчэ ўбачым Бабруйск — увогуле змешванне стыляў, нацый, гісторый. Запрашаем на экскурсію! Экскурсавод — Жэня Дуко
А поўны разклад экскурсій глядзіце на нашым сайце https://viapol.by/belarus.htm.
16 сакавіка, серада:
---"Вялікае княства Сула" ў 9.00
Парк гісторыі Сула — Рубяжэвічы (90 руб. з абедам)
17 сакавіка, чацвер:
---"Помнікі Міру і Нясвіжа"
Замкі Мір і Нясвіж (99 руб. з абедам)
18 сакавіка, пятніца:
---"Аглядная экскурсія па Менску" 40 руб.
19 сакавіка, субота:
---"Бабруйскі трыкутнік"
Жылічы — Чырвоны Бераг — Бабруйск (85 руб. з абедам)
---"Беларуская мазаіка"
Залессе — Смаргонь — Солы — Астравец — Гервяты (80 руб. з абедам)
---"Помнікі Міру і Нясвіжа"
Замкі Мір і Нясвіж (99 руб. з абедам)
20 сакавіка, нядзеля:
---"Музей матэрыяльнай культуры Дудуткі" (70 руб. з дэгустацыямі і абедам)
Галоўнае: УСЕ ЎКЛЮЧАНА — уваходныя квіткі ва ўсе музеі, смачныя абеды, усе экскурсіі, дэгустацыі і наведванні. Экскурсіі зборныя, гарантаваныя. Усе экскурсіі з коштамі, датамі, падрабязнымі праграмамі, мноствам фота і онлайн заказ — на сайце https://viapol.by/belarus.htm.