RU
Главная / Новости
26 февраля 2022 г.
Вывучаем аграсядзібы Міншчыны
25 лютага 2022 года Нацыянальным агенцтвам па турызме быў праведзены выязны семінар па Мінскай вобласці, у якім прыняла ўдзел экскурсавод Віяпаля Таццяна Яцкевіч.
Першы пункт — аграгарадок Новы Двор, храм Архістратыга Міхаіла, размешчаны ў былым сядзібным доме Бунге (19 стагоддзе). Затым накіраваліся ў аграсядзібу "Экаленд", якая мае некалькі напрамкаў дзейнасці, асноўным з якіх з'яўляецца экалагічны. У некалькіх тэматычных залах аграсядзібы ў гульнявой форме расказваецца аб важнасці выкарыстання альтэрнатыўных метадаў перапрацоўкі адходаў. Тут ёсць люстраны лабірынт, маленькі смеццеперапрацоўчы завод, дзе праходзіць прадстаўленне «У гасцях у смеццевага Монстра». У сядзібе праводзяць розныя майстар-класы (па хлебапячэнні, вырабе свечак), дэгустацыі травяных чаёў (больш за 12 гатункаў чайнай рэзкай травы гаспадары вырошчваюць самі). Тут дзейнічае гатэль для катоў.

У суседняй сядзібе "Новы Двор" наведалі інтэрактыўную экспазіцыю, прысвечаную гісторыі ваенных даспехаў. Тут можна прымерыць даспехі гладыятара і сярэднявечную кальчугу, патрымаць у руках рыцарскі меч і шчыт, убачыць прылады катаванняў.

Наступным пунктам маршруту стала аграсядзіба "На Славу", размешчаная ў в. Ельніца. Тут удзельнікі семінара пазнаёміліся дрэваапрацоўчымі рамёствамі, арт-вырабамі з дрэва, прынялі ўдзел у кулінарным майстар-класе па прыгатаванні хачапуры па-аджарску і варэнікаў з бульбай. У сядзібе ёсць смаўжовая ферма, і ў цёплы перыяд года праходзяць экскурсіі, на якіх можна паназіраць за слімакамі, паўдзельнічаць у тактыльнай слімакатэрапіі.

Сядзіба «У Прылессі» схіляе да адпачынку на ўлонні прыроды. У адным з памяшканняў прадстаўлены пудзілы жывёл і птушак, якія жывуць у Беларусі. На тэрыторыі сядзібы ёсць сад, сажалка, жывуць трусы.

У завяршэнні ўдзельнікам семінара наведалі Рэспубліканскі спартыўна-тэхнічны цэнтр "ДТСААФ". Тут праходзяць выставы і прэзентацыі аўтамабіляў, рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы па картынгу, картынг-слаламе, дрыфце-трайкінгу, дрыфтынгу, хуткасным манеўраванні, шашэйна-кальцавых гонках на аўтамабілях або матацыклах, мотакросе, мотаболе, трэкавым аўтамабільным гонкам.
Завяршыўся семінар правядзеннем круглага стала