Віншуем Вас, дарагія сябры, з Днём роднай мовы і з Днём экскурсавода! Мы лічым, што гэтыя два святы разам не выпадкова — яны пра любоў да Беларусі. Беларусь — гэта наша мова і наша гісторыя. І мы павінны захаваць іх — каб было што перадаць новым пакаленням. Экскурсавод дапамагае нам дакрануцца да беларускай гісторыі і знаёміць з нашай краінай замежных турыстаў. Нялёгкая праца — якім бы ні было надвор’е ці самаадчуванне, яны заўсёды з усмешкай на твары і з захапленнем раскажуць і пакажуць усё, што толькі ведаюць. Напэўна, калі так любіш сваю працу, як яе любяць нашыя экскурсаводы, — усё астатняе дробязі і на гэта проста не звяртаеш увагі. Сабраць усіх герояў сённяшняга дня на адным фотаздымку, напэўна, немажліва. Гартайце — і пабачыце фота з бала экскурсаводаў у 2020 годзе. Хтосьці не змог прыйсці ў той дзень на нашу сустрэчу, хтосьці зараз ужо не праводзіць экскурсіі, бо дапісвае дысертацыю ці жыве ў іншай краіне. Але ж мы ўпэўнены, экскурсавод — гэта стан душы, гэта назаўсёды!