Толькі ў студзені! Толькі ў студзені ў нас убогі расклад зборных экскурсій на тыдзень. Самім сорамна. Так склалася год ад году. Але раней мы апраўдваліся тым, што тым часам рыхтуем галоўную падзею года ў Віаполі — Баль экскурсаводаў. Сёлета балю не будзе — і апраўдання нам няма, прабачце. Просім пацярпець два тыдні. А вось з лютага ўжо пачнецца разнастайнасць — па дзве экскурсіі ў суботу. А з сакавіка дададуцца экскурсіі ў сераду і чацвер, а з траўня — больш за 20 экскурсій у тыдзень: па 5-8 экскурсій у суботу. І кава ў суседняй кавярні ад нас А Баль? Баль будзе ў наступным годзе ў студзені. І найбліжэйшыя 86 гадоў Заходзьце да нас на сайт і ў офіс https://viapol.by/belarus.htm 21 студзеня, пятніца: "Аглядная экскурсія па Мінску" (40 руб.) 22 студзеня, субота: "Помнікі Міру і Нясвіжа" (95 руб. з абедам) 23 студзеня, нядзеля: "Музей матэрыяльнай культуры Дудуткі" (75 руб. з абедам) Галоўнае: УСЕ ЎКЛЮЧАНА — музеі, смачныя абеды, усе экскурсіі, катанні, дэгустацыі і наведванні. Экскурсіі зборныя, гарантаваныя. Усе экскурсіі з коштамі, датамі, падрабязнымі праграмамі, мноствам фота і онлайн заказ — на сайце https://viapol.by/belarus.htm